Сусьветны дзень без аўтамашын – глябальная акцыя, якая адбываецца шмат у якіх краінах па ўсім сьвеце. Яе мэты – напаміны пра нэгатыўнае ўзьдзеяньне машын на асяродзьдзе. Актывісты "Крытычнай масы" заклікаюць Вас у пятніцу, 22 верасьня, прыехаць на сваім (ці пазычаным) ровары да Тэатру опэры й балету. Пачынаецца акцыя а 18.30 у помніка Максіму Багдановічу.
22 верасьня – Сусьветны дзень без аўтамашын – глябальная акцыя, якая адбываецца шмат у якіх краінах па ўсім сьвеце. Яе мэты – напаміны пра нэгатыўнае ўзьдзеяньне машын на асяродзьдзе.
Штогод "Дзень без аўтамашын" афіцыйна сьвяткуюць прыблізна ў 1000 гарадох Эўропы й сьвету. На працягу аднаго дня дзейнічаюць іншыя правілы: накладаюцца абмежаваньні на матарызаваны транспарт ў цэнтры, заахвочваецца выкарыстаньне грамадзкага транспарту, ровараў і іншага "мускульнага" транспарту, а таксама хаджэньне пёхам.
Жыхары атрымоўваюць мажлівасьць падыхаць чыстым паветрам, бясьпечна пашпацыраваць па вуліцах гораду, адваяваных у машын. Гэта зьяўляецца актуальным таксама і для жыхароў Менску, то бок асноўнаю крыніцаю забруджваньнняў у нас ёсьць аўтатранспарт, у 2005 годзе ён яго ўнёсак ў забруджваньне атмасфэры склаў 82%.
Актывісты "Крытычнай масы" заклікаюць Вас у пятніцу, 22 верасьня, прыехаць на сваім (ці пазычаным) ровары да Тэатру опэры й балету. Пачынаецца акцыя а 18.30 у помніка Максіму Багдановічу.
Крытычная маса – гэта арганізаваная сустрэча масы раварыстаў, якія зьбіраюцца разам і рухаюцца па гораду. У КМ няма афіцыйных спонсараў і арганізатараў, няма палітычнай праграмы. У КМ ёсьць толькі ўласнае жаданьне раварыстаў зрабіць ровар паўнавартасным удзельнікам гарадзкога руху.
Ня мае значэньня, які ў Вас ровар – горны, зялёны альбо трохколавы. КМ – гэта не спаборніцтва кашалькоў. Ува ўдзельнікаў КМ могуць быць зусім розныя матывы – пачынаючы простаю ахвотаю да таго, каб пакатацца зь сябрамі, і сканчаючы прапагандаю беражлівых адносінаў да прыроды. І кошт ровару тут ня мае ніякага значэньня – далучайцеся!
Мы не блякуем рух – мы зьяўляемся яго часткаю!
Зьбіраемся 22 верасьня а 18:30 на пляцоўцы каля Театру опэры й балету!
Глядзіце таксама:
http://cm.active.by – афіцыйная старонка Крытычнае масы ў Менску
http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%80%D1%8B%D1%82%D1%8B%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D0%B0%D1%81%D0%B0_%28%D1%80%D1%83%D1%85%29 – артыкул пра КМ у Вікіпэдыі
Пра Сусьветны дзень без аўтамашын можна пачытаць (па-расейску):
http://22september.org.ru
http://carfree.org.ru
На ангельскай мове:
http://www.worldcarfree.net/wcfd/
http://en.wikipedia.org/wiki/Car_Free_Day
http://www.carfreeday.ca/carfreenews.php
http://www.carbusters.org
Каментары