Грамадства11

Гарады‑спадарожнікі Мінска пачнуць будаваць у лістападзе

Пра гэта сёння паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе ў мэрыі.

Будаўніцтва першых двух гарадоў‑спадарожнікаў Мінску пачнецца ў лістападзе бягучага года. Пра гэта сёння паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе ў мэрыі.

«Мы плануем ў лістападзе пачаць працу па двух тэрыторыях гарадоў‑спадарожнікаў. А ў наступнай пяцігодцы — яшчэ па двух гарадах‑спадарожніках», — сказаў Мікалай Ладуцька. У гэтай сувязі ён даручыў ДВА «Мінскбуд» і адміністрацыі Партызанскага раёна, якія распрацоўвалі планы мерапрыемстваў па асваенню тэрыторый першых двух гарадоў‑спадарожнікаў, на гэтым тыдні даць справаздачу аб праведзенай у гэтым напрамку працы.

Як стала вядома, праектаваннем першага горада‑спадарожніка ў Смалявічах займаецца гродзенскі праектны інстытут. А ўзводзіць яго будзе «Мінскбуд» — мяркуецца пабудаваць каля 200 тыс.кв.м жылля (дамы вышынёй ад 5 да 9 паверхаў). Адміністрацыя Партызанскага раёна курыруе другі праект: у раёне Кургана Славы вызначаны ўчастак зямлі ў 500 га для будаўніцтва пасёлка індывідуальных жылых дамоў.

Будаўніцтва гарадоў‑спадарожнікаў — гэта комплексны праект, які прадугледжвае стварэнне ўсёй неабходнай сацыяльнай (школа, дзіцячыя сады, паліклініка) і інжынерна‑транспартнай інфраструктуры.

У цяперашні час тэрыторыя сталіцы складае прыкладна 350 кв.км. Да 2030 года яна павялічыцца на 200 км ² да 550 кв.км. Далей горад, згодна з генпланам, тэрытарыяльна развівацца не будзе. На думку архітэктараў, колькасць насельніцтва Менска не павінна перавысіць 2 млн. чалавек, а штогадовыя аб’ёмы будаўніцтва жылля — не больш за 1,2 млн.кв.м. Таму, улічваючы вострую жыллёвую праблему, вырашана фінансавыя і будаўнічыя рэсурсы накіраваць на асваенне тэрыторый, прылеглых да горада, — гарады‑спадарожнікі.

Першы эксперыментальны жылы раён намечана пабудаваць у Смалявічах. На яго прыкладзе пратэстуюць, наколькі ў насельніцтва Мінска будзе запатрабавана такое жыллё. Аднак эксперты сцвярджаюць, што механічна мінчукоў нельга прымусіць пераехаць на месца жыхарства ў прыгарад. «Калі на прапанаваных тэрыторыях ўмовы не будуць хаця б роўныя умовам сталіцы, то нічога з гэтай задумы не атрымаецца. Альбо гэта жыллё павінна давацца на больш ільготных умовах», — перакананы старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, галоўны архітэктар сталіцы Віктар Нікіцін.

Гарадамі‑спадарожнікамі Мінска нараўне са Смалявічамі прэтэндуюць стаць Заслаўе, Лагойск, Дзяржынск.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы3

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»2

Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне?11

Рамзану Кадыраву далі ордэн ад РПЦ7

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?8

Расія ўдарыла дронамі па турэцкім судне з кукурузай

Беларус сабраў грыбы ў Чарнобыльскай зоне і аднёс у лабараторыю. Якія вынікі?12

Беларуская футбольная федэрацыя паскардзілася на хейт Лукашэнкі падчас матча зборнай у Фінляндыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы3

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць