Грамадства

«Жывы». Мелстрой з’явіўся ў інстаграме пасля паведамленняў пра магчымае затрыманне

Больш за месяц ад гомельскага блогера Андрэя Бурыма не было навін пасля інфармацыі пра яго затрыманне на Кіпры. 

Беларускі трэш-стрымер Андрэй Бурым, вядомы як Мелстрой, апублікаваў кароткае відэа ў інстаграме з адзіным словам — «Жывы». Раней Бурым заявіў, што яго знайшла паліцыя на Кіпры па запыце Казахстана, пасля чаго перастаў рабіць пасты.

У новым відэа блогер не патлумачыў, ці затрымлівалі яго і што адбылося пасля сустрэчы з паліцыяй.

У канцы верасня ў яго тэлеграм-канале з’явіўся ролік, у якім Бурым сказаў: «Мяне знайшла паліцыя па запыце Казахстана. Я зараз…». Неўзабаве відэа выдалілі.

Пасля гэтага казахстанскае выданне Qumash паведаміла пра магчымае затрыманне стрымера. Чытачы выдання таксама выказвалі здагадкі, што яго могуць вывезці ў Казахстан, але афіцыйнага пацвярджэння гэтаму не было.

Казахстан абвясціў Бурыма ў міжнародны вышук у лістападзе 2025 года. Суд завочна санкцыянаваў яго арышт.

Паводле казахстанскага Агенцтва па фінансавым маніторынгу, стрымера падазраюць у арганізацыі маштабнай рэкламнай кампаніі анлайн-казіно Mellstroy.game, арыентаванага ў тым ліку на карыстальнікаў з Казахстана. Для яго прасоўвання Бурым прапаноўваў падпісчыкам здымаць відэа з назвай, лагатыпамі і спасылкамі на казіно. Дзеля абяцаных прызоў некаторыя ішлі на правакацыйныя і небяспечныя ўчынкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну3

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года2

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў46

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

Памёр шасцігадовы Цімур Кузьміцкі з Гродна — падапечны ліквідаванага фонду KinderVita. На яго лячэнне сабралі больш за 150 тысяч еўра3

«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу13

Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў6

«Не ўлез нават у тачку». Пад Гроднам вырасцілі гіганцкі кабачок ФОТЫ

Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Румыніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну3

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць