Грамадства99

ГУР назвала беларускія прадпрыемствы, якія ўдзельнічаюць у стварэнні расійскага аналага Starlink

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны апублікавала спіс 49 расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў, задзейнічаных у стварэнні нізкаарбітальнай спадарожнікавай сістэмы «Рассвет» — расійскага аналага Starlink. Звесткі пра прадпрыемствы, апублікаваныя на партале War&Sanctions, заўважыў Reform.news.

Сістэма «Рассвет» уключае арбітальную групоўку нізкаарбітальных спадарожнікаў, наземную інфраструктуру кіравання, шлюзавыя станцыі і абаненцкія тэрміналы для стацыянарных і рухомых аб'ектаў. У праекце задзейнічаныя структуры Раскосмасу і Мінабароны РФ, IT-кампаніі, вытворцы мікраэлектронікі, навуковыя цэнтры.

Галоўнае прадпрыемства, якое рэалізуе праект, — расійскае ТАА «Бюро 1440», якое ўваходзіць у IT-кангламерат «ІКС Холдынг». Прадпрыемствы холдынга вырабляюць кампаненты, сонечныя панэлі, абаненцкае абсталяванне, друкаваныя платы, электронныя модулі і іншыя складнікі сістэмы.

У спісе тры беларускія прадпрыемствы: ЗАТ «Аэракасмічныя прыборы», РВУП «Завод дакладнай электрамеханікі» і яго філіял «Белінтэрсат».

Паводле звестак ГУР, ЗАТ «Аэракасмічныя прыборы» займаецца стварэннем прататыпаў кампанентаў для сістэмы «Рассвет».

У маі 2026 года Белінтэрсат заключыў з ТАА «Бюро 1440» пагадненне аб стратэгічным партнёрстве, якое прадугледжвае інтэграцыю нізкаарбітальнай спадарожнікавай сістэмы шырокапалоснай перадачы даных «Рассвет» у тэлекамунікацыйную інфраструктуру Беларусі.

Каментары9

  • Ганьба канешне
    29.10.2026
    Яны хоць калi-небудзь дапруць чаму iх кожны трэцi у ВАВ загiнула? Не, напэўна нiколi. Зноў будзе столькi ж. А можа i кожны другi. А можа i ўсiх знiшчаць.
  • бабруйчанін
    29.10.2026
    Тэхналогіі спецы профі інжынеры РБеларусь ствараюць " альтэрнаціву' варьяту Ілоне ...
    Чаму не?
    На усходзе ёсць нейкі +-%на магчымасць змен з Ілонай ніякіх ..
    Лепш бы гур сбУ " пацікавілася" " геніем фламінга" Штелерман- данілавым больш карысці Украіне
  • Ганьба вам
    29.10.2026
    Ганьба канешне,

    Такое напісаць мог толькі закончаны людажэр.

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая4

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

Самалійскія піраты вярнуліся2

Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ8

Жанчына даглядала жывёл 40 гадоў і памерла ад укусаў леапарда

Былы следчы Юшкевіч: Сапега малайчына. Паводзіла сябе больш годна за таго, хто паказваў сябе гэткім мача18

ГУР назвала беларускія прадпрыемствы, якія ўдзельнічаюць у стварэнні расійскага аналага Starlink9

Расійскі дрон ударыў па чыгуначнай платформе ў Дняпры: 13 загінулых6

Пальчыс: Пратасевіч нават не паспрабаваў зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх у туалет — што заўгодна37

«Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы2

Багацейка з TikTok перад смерцю захацела пакінуць беларускаму пенсіянеру спадчыну на паўмільёна даляраў — той пагадзіўся4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая4

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць