Грамадства22

У Літве затрымалі беларуса з падробленым пасведчаннем кіроўцы

На пункце пропуску Меднікі літоўскія памежнікі выявілі ў грамадзяніна Беларусі, які жыве і працуе ў Літве, падробленае пасведчанне кіроўцы.

Фота: vsat.lrv.lt

Позна ўвечары ў панядзелак супрацоўнікі Віленскай памежнай заставы праверылі 35‑гадовага беларуса, які выязджаў з Літвы ў Беларусь. Мужчына мае літоўскі дазвол на часовае жыхарства і ехаў на аўтамабілі Mercedes-Benz C320 з літоўскімі нумарамі.

Падчас праверкі ён падаў беларускае пасведчанне кіроўцы, выдадзенае ў 2020 годзе. У памежнікаў узніклі сумневы ў яго сапраўднасці. Пасля дэталёвай праверкі яны прыйшлі да высновы, што дакумент, верагодна, цалкам падроблены: ён не адпавядае патрабаванням да вырабу абароненых дакументаў, а ў параўнанні з узорным пасведчаннем у ім не хапае некаторых абавязковых звестак.

Паколькі мужчына кіраваў аўтамабілем без адпаведных правоў, яму прызначылі адміністрацыйны штраф у памеры 300 еўра.

Віленская памежная застава пачала дасудовае расследаванне паводле падазрэння ў падробцы дакумента або выкарыстанні падробленага дакумента. За такое злачынства ў Літве прадугледжаныя грамадскія работы, штраф, абмежаванне волі, арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Беларуса затрымалі і даставілі ў Віленскую памежную заставу. На просьбу затрыманага ягоны Mercedes-Benz перададуць грамадзяніну Латвіі, які мае сапраўднае пасведчанне кіроўцы.

Каментары2

  • Очередной
    29.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • прищепов
    29.10.2026
    Какая страшная новость.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць