Свет11

Буйная авіякатастрофа ў Пакістане

На борце лайнера, які разбіўся ў гарах, знаходзілася 152 чалавекі.

Пасажырскі самалёт, на борце якога знаходзіліся больш за 150 чалавек, разбіўся непадалёк ад пакістанскай сталіцы Ісламабад раніцай у сераду, паведамляе Reuters са спасылкай пакістанскае агенцтва грамадзянскай авіяцыі.

Па папярэдніх дадзеных, на борце знаходзіліся 146 пасажыраў і шэсць членаў экіпажа. Самалёт ляцеў з Турцыі праз Карачы ў Ісламабад.

Крыніца ў агенцтве грамадзянскай авіяцыі паведамляе, што сувязь з бортам знікла каля пятай гадзіны раніцы, неўзабаве пасля вылету лайнера з аэрапорта Карачы на поўдні краіны. Самалёт павінен быў прызямліцца ў Ісламабадзе і паспеў звязацца з дыспетчарам міжнароднага аэрапорта пакістанскай сталіцы. У момант падзення самалёта быў моцны лівень, а над зямлёй сцяліўся туман. Відавочцы катастрофы паведамляюць, што за некалькі хвілін да падзення лайнер ляцеў на незвычайна малой вышыні.

Папярэдняя інфармацыя аб ацалелых у катастрофе не падцвердзілася. Улады паведамляюць, што знойдзеныя парэшткі ўсіх загінулых

Дажджы ў Ісламабадзе льюць ўжо другія суткі. Ужо існуе версія, што пілоты маглі раней звычайнага пачаць заход на пасадку праз складаныя ўмовы надвор’я. Таксама адпрацоўваецца версія тэракту на борце.

Airblue — адносная новая пакістанская авіякампанія, якая з’явілася толькі ў 2003 годзе. Яе парк складаюць сучасныя лайнеры — Airbus A320, Airbus A321. База знаходзіцца ў Міжнародным аэрапорце Карачы. Авіякампанія прапануе пасажырам як унутраныя рэйсы, так і міжнародныя. Пазіцыянуе сябе як бюджэтная авіякампанія.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць