Меркаванні7171

Рада інтэлігенцыі з удзелам генерала вызначыла нам лідэраў

Хохмы кшталту гэтай выкліканы заганным механізмам, а не заганнай мараллю. Піша Андрэй Дынько.

Гэта было б смешна, калі б не выглядала так цынічна. Рада інтэлігенцыі вызначыла спіс прэтэндэнтаў на званне адзінага.
У ім ёсць Калякін — які хіба і кандыдатуры не вылучаў, бо цвяроза ацэньвае шанцы на сваё абранне лідэрам апазіцыі. Але ў ім няма Мілінкевіча. «Не вошли в пятерку избранных тот же Александр Ярошук, Александр Милинкевич, но голосование было честным, объективным, незаангажированным», — растлумачыў дырэктар Колас. Карацей, няма, бо не пасуе.

Ну так:

Калякін, які прапаноўваў Абхазію прызнаць і ўвядзенне адзінай валюты з Расіяй узважваў, дадзеным сцэнарыстам, рэжысёрам і касцюмерам пасуе. А Мілінкевіч — не.
І пляваць на сацыёлагаў, якія даюць Мілінкевічу найбольшы рэйтынг. Ці ж павінна інтэлігенцыя аглядвацца на народ ці тым больш на буржуазную навуку сацыялогію? Місія інтэлігенцыі — у тым, каб народ з сацыёлагамі ў купе весці наперад.

Вы там што, бля, а? Смір-рна! — скамандаваў нам генерал. Ён прыкаціў на нашы пожні з мітынгу за яднанне народаў Беларусі і Расіі. Па цотных днях ён кандыдат у прэзідэнты проста, а па няцотных — відны дзеяч Рады інтэлігенцыі, якая вызначае кандыдата ў прэзідэнты не проста…

Можна па-рознаму ацэньваць Мілінкевіча і ягоную палітычную стратэгію. Але той факт, што ў сённяшніх умовах чалавек мае свой рэйтынг, пра нешта гаворыць.
Прынамсі, пра сувязь ягоных праграмы і стылю паводзінаў з чаканнямі грамадства.

Можна па-рознаму ацэньваць і Някляева, і ягоны палітычны патэнцыял — стратэгіі тут пакуль няма, зарана ўжываць гэтае слова. Але стыль і адрасат ягонай палітычнай аргументацыі таксама пра нешта гавораць:
«Некалі Беларусь абавязкова ўступіць у Еўразвяз. І як гэта сёння ні здасца некаму дзіўным — з дапамогай Расіі, якая знойдзе ў тым сваю выгаду». Я разумею, які разлік стаіць за такімі заявамі, але, прабачце, многія маюць іншы грамадскі ідэал.

Пра якога «адзінага кандыдата» можа ісці гаворка ў такой сітуацыі?

У дадзеным выпадку аўтарытэтам інтэлігенцыі прыкрываюць камбінацыі ва ўнутрыапазіцыйным змаганні за ўплыў. Нельга так злоўжываць даверам выдатных дзеячоў культуры.

Я бачу фундаментальную памылку ў тым, што многія на пустым месцы ўявілі сябе «публічнымі палітыкамі», хоць ніякай «публічнай палітыкай» пры гэтым рэжыме і не пахне. Механіка палітычнага іншая ў сённяшняй Беларусі. І гэта суцяшае: у прынцыпе, хохмы кшталту рашэння Рады інтэлігенцыі — гэта праблема, выкліканая заганным механізмам, а не заганнай мараллю.

Каментары71

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць