Грамадства

Цела загінулага ў Баравой нямецкага пілота сёння крэміравалі ў Мінску

Цела нямецкага пілота Гюнтэра Цымера, які разбіўся тыдзень таму на аэрадроме Баравая, 14 жніўня крэміравана ў крэматорыі на Паўночных могілках Мінска.

На цырымоніі крэмацыі прысутнічалі родныя Цымера і яго жонкі, беларускі Ірыны Гарэлышавай, а таксама прадстаўнікі ДТСААФ і сябры пілота.

Нямецкі пілот разбіўся 8 жніўня падчас адкрытага Кубка СНД па верталётным спорце, які праводзіўся 7–8 жніўня на аэрадроме Цэнтральнага клуба ДТСААФ пад Мінскам. Пры выкананні «косай пятлі» верталёт MD-500 упаў і ўзарваўся. 74-гадовы пілот загінуў на месцы.

Па факце гібелі Гюнтэра Цымера Беларускай ваеннай пракуратурай распачата крымінальная справа на падставе ч. 2 арт. 314 КК (парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі паветранага транспарту, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Справа распачата на падставе матэрыялаў, перададзеных з Транспартнай пракуратуры.

11 жніўня родным Цымера было выдадзена медыцынскае пасведчанне з указаннем прычын яго смерці, аднак назваць гэтыя прычыны афіцыйныя прадстаўнікі адмаўляюцца.

Да сканчэння расследавання ніякай інфармацыі па справе аб катастрофе на аэрадроме Баравая прадастаўлена не будзе.

Адмаўляецца ад стасункаў з журналістамі і жонка Цымера, на вачах у якой адбылася трагедыя. Ураджэнка Віцебска Ірына Гарэлышава таксама брала ўдзел у розыгрышы кубка ў складзе экіпажа, які прадстаўляў Віцебскую вобласць і быў прызнаны адным з найлепшых.

Адразу пасля падзення верталёта трэнер зборнай каманды Расіі, чэмпіён свету па вышэйшым пілатаванні Гары Георкаў у гутарцы з журналістамі зрабіў дапушчэнне, што «адбылася памылка тэхнікі пілатавання». Паводле яго слоў, Гюнтэру Цымеру «не хапіла вышыні, разліку».

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома17

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома17

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць