Улада44

Крэмль пацвердзіў імавернасць публікацыі выказванняў Лукашэнкі па Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

Гэтая ідэя належыць асабіста Мядзведзеву.

Заява памочніка прэзідэнта Расіі Сяргея Прыходзькі пра магчымае апублікаванне стэнаграмы паседжання саміту АДКБ, на якім прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абяцаў прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, была зробленая па ўказанні кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрыя Мядзведзева. Пра гэта заявіў высокапастаўлены чыноўнік у Крамлі, каментуючы паведамленні па гэтай тэме, апублікаваныя некаторымі СМІ.

Ён таксама падкрэсліў, што ніякай міжведамаснай канкурэнцыі паміж памочнікам прэзідэнта па міжнародных пытаннях Сяргеем Прыходзькам, кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым і намеснікам кіраўніка апарата ўрада Юрыем Ушаковым, як пра гэта пішуць тыя ж выданні, няма.

«Ёсць канструктыўная, паўнавартасная праца па замежнапалітычным напрамку, а заявы аб барацьбе і канкурэнцыі — гэта плён хворага ўяўлення аўтараў гэтых матэрыялаў», — адзначыла крыніца.

Раней СМІ, спасылаючыся на неназваныя крыніцы, паведамілі аб тым, што Дзмітрый Мядзведзеў быў нібыта незадаволены заявай Прыходзькі, якую той, па сцверджанні выдання, зрабіў з уласнай ініцыятывы.

У мінулую пятніцу кіраўнік Беларусі заявіў, што Дзмітрый Мядзведзеў недагаворвае з нагоды выказванняў Лукашэнкі аб магчымасці прызнання Мінскам незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

«Я не хацеў бы дыскутаваць на гэтую тэму, проста расійскі калега недобрасумленна перакручвае пэўныя рэчы», — сказаў Лукашэнка.

Каментуючы гэтую заяву беларускага лідэра, Сяргей Прыходзька адзначыў, што «не Аляксандру Рыгоравічу казаць тут пра непаслядоўнасць».

«Гэтая катэгорыя дастасоўная якраз да яго (Лукашэнкі)», — упэўнены Прыходзька.

«Што да пытання аб прызнанні Рэспублікай Беларусь Рэспублікі Паўднёвая Асеція і Рэспублікі Абхазія, то калі будзе такое жаданне, мы можам апублікаваць тую частку стэнаграмы паседжання АДКБ, у якой ёсць словы прэзідэнта Беларусі на гэтую тэму», — сказаў памочнік прэзідэнта.

«Можам апублікаваць і іншыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі, якія будуць даволі цікавыя як беларускай, так і міжнароднай грамадскасці», — дадаў Прыходзька.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў6

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток3

У Калумбіі разбіўся самалёт з больш чым сотняй вайскоўцаў на борце

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?

Беларускам дадуць дзве бясплатныя спробы зацяжарыць праз ЭКА4

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць