Грамадства1212

Радзькоў: Трэба налягаць на замежную мову і фізкультуру

«Нашы задачы — узмацніць навучанне замежнай мове і развіць фізічную культуру», — заявіў журналістам міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў 20 жніўня перад форумам педагагічных работнікаў устаноў адукацыі ў Мінску.

Паводле слоў Радзькова, «патрэба ў вывучэнні замежных моў — патрэба эканомікі». «Мы нацэленыя на экспарт, а для таго, каб тавар прадаць, трэба яго добра зрабіць, прыгожа ўпакаваць і дамовіцца аб продажы, — для гэтага патрэбны мовы», — патлумачыў міністр.

Радзькоў паведаміў, што ў новым навучальным годзе ў школах будзе ўведзена дадатковая гадзіна замежнай мовы. У агульнаадукацыйнай школе на яе вывучэнне будзе адводзіцца тры гадзіны на тыдзень, у гімназіі — пяць. Акрамя таго, на ўроках замежнай мовы клас будзе раздзелены на тры падгрупы (раней — на дзве).

Паводле слоў міністра, педагагічных кадраў для такога новаўвядзення будзе дастаткова: настаўнікаў замежнай мовы рыхтуюць не толькі ў Лінгвістычным універсітэце, але і ў іншых ВНУ, у тым ліку абласных.

Радзькоў падкрэсліў важнасць развіцця фізічнай культуры. «Мы заўважылі, што дзеці ідуць цяпер больш да камп’ютэра і адыходзяць са стадыёна», — сказаў ён. Каб змяніць сітуацыю, ва ўстановах адукацыі будуць «настойліва патрабаваць» выканання фізічных нарматываў, паведаміў міністр.

Акрамя таго, сістэма адукацыі мае намер «максімальна выкарыстоўваць» спартыўныя збудаванні, якія ёсць «па ўсёй краіне». «Гэта дасць нам і выхаваўчы эфект, таму што заняткі спортам выхоўваюць і волю, і характар, і дапамогуць развіць асобу», — мяркуе Радзькоў.

Ён таксама паведаміў, што працягнецца работа над укараненнем у сферу адукацыі сучасных тэхналогій. Цяпер у Беларусі ўсе вучэбныя дапаможнікі суправаджаюцца электроннымі носьбітамі, у кожнай школе ёсць камп’ютэрныя класы, адзначыў міністр. Задача на сучасным этапе — правільна спалучаць выкарыстанне тэхналогій, «не захапляцца» нейкай адной з іх, дадаў Радзькоў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай8

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц4

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай8

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць