Улада

Вынікі візыту Хурскайнэн апазіцыя падсумуе ў верасні

У Мінску адбылася сустрэча дакладчыка па Беларусі Камісіі па палітычных пытаннях ПАРЕ С.Хурскайнэн з лідэрамі апазіцыйных партый.

У Менску адбылася сустрэча дакладчыка па Беларусі Камісіі па палітычных пытаньнях Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Сінікі Хурскайнэн зь лідэрамі апазыцыйных партый.

На сустрэчы прысутнічалі старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня ПБНФ Аляксей Янукевіч, старшыня «Справядлівага сьвету» Сяргей Калякін, лідэр БХД Віталь Рымашэўскі і лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч. Яны перадалі калектыўны зварот.

Па чарзе, прадстаўнікі апазыцыі распавялі пра сваё бачаньне сытуацыі ў краіне. У прыватнасьці, Аляксандар Мілінкевіч сказаў, што ён — за кантакты з Эўропай, але супраць таго, каб Беларусь пусьцілі ў Эўропу з «чорнага ходу», і засяродзіў увагу на праблеме выбараў. Сяргей Калякін распавёў гісторыю стасункаў з Радай Эўропы. А за 13 гадоў пасьля таго, як Беларусь пазбавілі статусу адмыслова запрошанай у ПАРЭ, прагрэсу няма. Станіслаў Шушкевіч заклікаў Эўропу дзейнічаць пасьлядоўна. На яго думку, ужо нават Расея асэнсавала ў некаторай ступені тое, што адбываецца ў Беларусі, а Эўропа не заўсёды робіць пасьлядоўна.

Пасьля таго, як выказаліся усе прадстаўнікі партыяў, сустрэча працягвалася ў фармаце «сам-насам», журналісты не прысутнічалі. Побач са мной лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Спадар Анатоль, калі не сакрэт, ці разумее спадарыня Хурскайнэн беларускія праблемы?

Лябедзька:

«Наколькі яна разумее беларускую сытуацыю, мы ўведаем толькі ў верасьні, калі адбудзецца чарговая сэсія ПАРЭ. Натуральна, яна туды прывязе сваю справаздачу і канкрэтныя рэкамэндацыі.
Я ж усьцешаны тым, што мы выйшлі з агульнай пазыцыяй, агульным пасланьнем, сутнасьць якога ў наступным. Мы супраць таго, каб па Беларусі прымаліся нейкія рашэньні перад прэзыдэнцкай кампаніяй, што датычыць скасаваньня статусу адмыслова запрошанага ці наогул запрашэньня ў Раду Эўропы. Мы прапануем стварыць адмысловую групу з прадстаўнікоў улады і апазыцыі, каб яна выпрацавала дарожную мапу па зьмяншэньні дыстанцыі па ўваходу Беларусі ў гэтыя дзьве міжнародныя арганізацыі. І мы выказаліся за тое, каб у Беларусь прыехала як мага больш назіральнікаў, дэпутатаў з ПАРЭ, прычым, на як мага большы тэрмін назіраньня. Вынікі будзем падсумоўваць у верасьні».

У сераду ў спадарыні Сінікі Хурскайнэн адбудуцца сустрэчы з міністрам юстыцыі, генпракурорам і старшынём камісіі парлямэнту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах8

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах

Усе навіны →
Усе навіны

Вайна з Іранам — залатая жыла для амерыканскіх нафтавікоў9

У Кітаі паліцыя «арыштавала» гуманоіднага робата, які напужаў на вуліцы пенсіянерку1

У Маскве тэлефонныя махляры прымусілі 20‑гадовага футбаліста абакрасці прадпрымальніцу. Жанчыну ён зарэзаў12

Пашынян папрасіў звольніцца дырэктарку Інстытута генацыду армян, бо яна зрабіла палітычна няправільны падарунак віцэ-прэзідэнту ЗША4

Вызваліўся адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Іван Марозаў — гэта быў яго другі палітычны тэрмін1

У Добрушскім раёне ратавальнікі дасталі з-пад лёду цела рыбака1

Рэкорднымі тэмпамі ідзе збор на ўкол для Ксюшы з магілёўскага дзетдома, ад якой адмовілася мама — яшчэ плюс $190 тысяч за дзень2

Зяленскі даручыў новаму міністру абароны закрыць неба ўкраінскімі сіламі4

У Брэсце пад аўтамабілем на паркоўцы праваліўся асфальт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах8

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць