Меркаванні33

Кліент заўсёды... злодзей?

Пакажыце, што ў вашым заплечніку, — пытае ў мяне касірка, калі прабівае па касе выбраныя ў краме тавары на 90 тысяч рублёў.

— Пакажыце, што ў вашым заплечніку, — пытае ў мяне касірка, калі прабівае па касе выбраныя ў краме тавары на 90 тысяч рублёў.

— Не пакажу, — адказваю я і далей пакую ўжо аплачаныя тавары ў свой заплечнік.

— Пакажыце! — касірка здзіўляецца такой маёй нахабнасці, але працягвае настойваць на сваім.

— Не пакажу.

Касірка бачыць, што дыскусія вычарпала сябе і крычыць на ўсю гандлёвую залу:

— Ахооооова!

Прыкладна такі дыялог у мяне атрымліваецца кожны раз, калі я наведваю адну сталічную краму-дыскаўнтэр. Што ж я магу зрабіць, калі ў мяне пастаянна ў заплечніку знаходзіцца шмат каштоўных рэчаў, якіх даверыць металічнай скрыні захоўвання ў краме мне не дазваляе цвярозы розум: то ноўтбук, то фотаапарат, то дыктафон, то проста важныя дакументы. Вось і разгульваю па краме са сваім заплечнікам, а калі падыходжу да касы, то мяне кожны раз спрабуюць абшукаць — ці не спёр я батон кілбасы або які-небудзь пачак печыва.

І ўся праблема нават не ў тым, што мне цяжка прад’явіць пад пільнае вока касіра змесціва свайго заплечніка, а ў тым, што мне проста непрыемна, калі ва мне, сумленным і пастаянным пакупніку, адміністрацыя крамы бачыць перш за ўсё злодзея, а не паважанага кліента.

Дарэчы, пасля дыялогу з касірам прыходзіцца дыскутаваць з ахоўнікам:

— Пакажыце, што ў вас у заплечніку, — загадным тонам кажа ахоўнік.

— Навошта? — пытаю я і чакаю, пакуль мне проста ў вочы скажуць, што я амаль што злодзей-рэцыдывіст.

— Ну… Эээ. У нас такія правілы, — спрабуе прыкрыцца бюракратыяй ахоўнік.

— Гэта вашы правілы, а не мае. Навошта вам глядзець у мой заплечнік?

— Эээ. Ну… У нас шмат выпадкаў, калі крадуць тавар…

— Такім чынам, вы хочаце сказаць, што я нешта ўкраў? — пытаю ў ахоўніка і паказваю чэк. — Вось тут пакупак на 90 тысяч, як думаеце, навошта мне яшчэ нешта красці?

Ахоўнік задумаўся і ўрэшце сказаў:

— Ладна, вы не падобны на злодзея, ідзіце…

Але такі хэпі-энд — рэдкасць. Звычайна ахоўнікі ідуць на барыкады да канца: прапануюць выклікаць міліцыю. Роднай міліцыі я не баюся, бо ў маім заплечніку сапраўды няма нічога ўкрадзенага, але да іх прыезду пакуль справа не даходзіла: я ўсё-ткі паказаў заплечнік, але і зрабіў адпаведны запіс у кнігу заў-

ваг і прапаноў: маўляў, паважаная адміністрацыя, не трэба бачыць у кожным пакупніку злодзея.

Магчыма, вы скажаце, што не трэба ствараць праблемаў касірам і ахоўнікам: папрасілі — значыць пакажы і будзь здаровы. Але мне падаецца, што не пакупнік павінен быць для крамы, а крама для пакупніка. А вось калі шаноўная ахова ўгледзела, што я нешта хаваю ў гандлёвай зале ў заплечнік ці ў кішэні — тады калі ласка, затрымлівайце мяне, выклікайце міліцыю і гэтак далей. Але такі варыянт не працуе, і ведаеце чаму? Бо тады ахове крамы прыйдзецца сапраўды працаваць — укараніць пэўную сістэму супраць крадзяжоў, пастаянна назіраць за гандлёвай залай… Вы што, гэта ж цяжка — значна прасцей загадаць касірам правяраць сумкі, а самім ахоўнікам стаяць каля выхаду і працягваць тую справу.

Я для сябе вырашыў, што пачакаю адказу ад кіраўніцтва дыскаўн-

тэра: калі яны палічаць, што правяраць кожнага пакупніка на выхадзе з’яўляецца цалкам нармальнай практыкай, то пагаджуся — у раёне магазінаў шмат, магчыма, сярод іх знойдзецца такі, дзе ва мне будуць бачыць чаканага кліента, а не пужаць шыльдачкай на ўваходзе: «За гэты час аховай крамы было затрымана N-ая колькасць зладзеяў…».

Павел БЕРАСНЕЎ.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію12

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя8

Статкевіч: Калі Беларусь возьме ўдзел у агрэсіі супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў, то ўдар NATO па Беларусі будзе непазбежным6

Трамп адказаў, ці лічыць ён Пуціна гуманістам6

Пад Магілёвам засталася зімаваць чарада буслоў2

Празрыстыя сукенкі, карункі і адкрытае цела. Ці сапраўды «Аземпік» мяняе моду?2

«Я пісаў маме, а яна ўжо была мёртвая» — гісторыі загінулых пасля ўдару па Новай Вадалазе на Харкаўшчыне

У Новай Маскве ў выніку атакі беспілотнікаў пашкоджаныя паліклініка і жылыя дамы. У Серпухаве атакаваны арсенал Мінабароны Расіі3

Трамп патлумачыў, чаму не плануе ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію12

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць