Свет

Гавэл: Дайце Нобеля аўтару кітайскай «Хартыі 08»

Былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл заклікае Камітэт Нобэлеўскай прэміі міру прысудзіць сёлетнюю прэмію кітайскаму пісьменьніку і дысыдэнту Лю Сяабо.

Ліст з гэтым заклікам, падпісаны Гавэлам ды двума іншымі падпісантамі чэхаславацкай «Хартыі 77», праваабаронцам Данай Немцавай і рымска-каталіцкім біскупам Вацлавам Малым, зьявіўся ў сёньняшнім выданьні International Herald Tribune.

«Мы ніколі не падумалі б, што наш кароткі маніфэст адгукнецца рэхам у Кітаі праз 30 гадоў», — пішуць Гавэл, Немцава і Малы. — «У сьнежні 2008 г. група 303 кітайскіх актывістаў, юрыстаў, інтэлектуалаў, навукоўцаў, адстаўных дзяржаўных службоўцаў, работнікаў і сялянаў выступіла з уласным маніфэстам пад назвай «Хартыя 08», дамагаючыся канстытуцыйнага ўраду, пашаны для правоў чалавека ды іншых дэмакратычных рэформаў. Ён быў апублікаваны на 60-я ўгодкі Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека».

Галоўным аўтарам «Хартыі 08» быў Лю Сяабо, які раней адседзеў 5 гадоў у турме за падтрымку антыўрадавых пратэстаў на пляцы Цяньаньмэнь у Пэкіне ў 1989. За распаўсюджваньне «Хартыі 08» кітайскія ўлады арыштавалі Лю Сяабо ў чэрвені летась, а ў сьнежні засудзілі яго на 11 гадоў турмы. Дысыдэнт адбывае гэтае пакараньне ў турме на поўначы краіны, далёка ад Пэкіну, дзе засталася ягоная жонка і сябры.

«Мы просім Нобэлеўскі камітэт уганараваць больш чым два дзесяцігодзьдзі нязломнага і мірнага змаганьня Лю Сяабо за рэформы і ўчыніць яго першым кітайскім атрымальнікам гэтай прэстыжнай прэміі. Зрабіўшы так, Нобэлеўскі камітэт падаў бы сыгнал як самому Лю, так і кітайскаму ўраду, што шмат людзей у Кітаі і па ўсім зямным шары салідарызуюцца зь ім і зь ягонай непахіснай верай у свабоду і правы чалавека для аднаго мільярда трохсот мільёнаў кітайцаў», — заканчваюць свой заклік Гавэл, Немцава і Малы.

Нобэлеўская прэмія міру прысуджаецца адмысловым камітэтам, утвораным нарвэскім парлямэнтам, і ўручаецца кожны год 10 сьнежня (дзень сьмерці Альфрэда Нобэля, фундатара прэміі) у ратушы ў Осла, у прысутнасьці караля Нарвэгіі.

Самога Вацлава Гавэла шмат гадоў лічаць адным з самых моцных кандыдатаў на Нобэлеўскую прэмію міру.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь31

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа1

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць