У Магілёўскай вобласці адкрыўся ХІІІ Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў.
На магілёўскую «Анімаёўку» прадставілі свае творы 35 студый з 19 краін свету. Упершыню ў праграмах фестывалю з’явяцца работы аніматараў Венгрыі, Чэхіі і Башкартастана. У конкурснай праграме бяруць удзел адразу 7 беларускіх мультфільмаў, 5 з якіх выкананыя на беларускай мове. Журы сёлета ўзначальвае мастацкі кіраўнік «Беларускага відэацэнтра» Аляксандраў Карпаў. «Анімаёўка» працягнецца да 30 верасня. Фестывальныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раённых цэнтрах вобласці, а ў кінатэатрах Магілёва штодня будуць дэманстравацца праграмы мультфільмаў для дзяцей.
Каментары