Здарэнні

Бабулю з унукам забілі палкамі

У вёсцы Вялікая Сэрвач (Вілейскі раён) 20 верасня ў сваім доме былі жорстка забітыя 78-гадовая пенсіянерка і яе 10-гадовы ўнук. Па падазрэнні ў двайным забойстве затрыманы 41-гадовы сын пенсіянеркі.

Бабулю з унукам забівалі драўлянай і алюмініевай палкамі, расказаў следчы следчага аддзела пракуратуры Мінскай вобласці па Вілейскім раёне Раман Фядуцік.

Паводле яго слоў, на наступны дзень, у аўторак, да 41-гадовага гаспадара дома зайшоў у госці знаёмы. Ён заўважыў забітых і расказаў пра гэта суседцы, тая пазваніла ў міліцыю.

Па папярэдніх дадзеных, падазроны ў забойстве — псіхічна нездаровы чалавек. Яго жонка памерла пяць гадоў таму. Раман Фядуцік кажа: можна меркаваць, што пасля яе смерці мужчына і захварэў.

Адразу пасля здарэння ён тлумачыў работнікам пракуратуры і міліцыі: састарэлая маці з малалетнім сынам — нячыстая сіла, якая рыхтавала канец свету. І ён не даў ім здзейсніць свой намер.

Жывой у гэтай жахлівай гісторыі засталася 7-гадовая дачка падазронага, якая ў момант забойства знаходзілася не дома, а ў сваякоў у суседнім Людвінове. У следчага ёсць усе падставы меркаваць, што толькі гэта і выратавала дзяўчынцы жыццё.

Крымінальная справа заведзена па артыкуле «Забойства дзвюх асобаў, заведама састарэлага і заведама малалетняга». Падазроны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»4

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска мужчына хацеў саскочыць з шостага паверха. Псіхолаг змог яго адгаварыць

Ці ўпадуць сёлета цэны на жыллё?5

Памілаванага і дэпартаванага ўкраінца, які два гады быў у калоніі Шклова, мабілізавалі на фронт11

Як цяпер жыве Наталля Хершэ, якую адправілі ў калонію за сарваную з сілавіка балаклаву2

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном7

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

Оперны тэатр апублікаваў фота дырэктаркі, але перастараўся з фоташопам4

Названы самы высокааплатны акцёр мінулага года

Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»4

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць