Грамадства

Ацяпленне ва ўсіх жылых дамах будзе ўключана да 15 кастрычніка

паведаміў 12 кастрычніка на пасяджэнні прэзідыума Саўміна міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў.

Паводле яго слоў,

на 12 кастрычніка ацяпленне не падключана ў 69 дамах

(у 56 дамах у Мінскай вобласці, у шасці — у Гомельскай, у сямі — у Мінску). Прычына — завяршэнне рамонтных работ на цеплавых сетках. «12–15 кастрычніка ўсе дамы будуць падключаны», — запэўніў міністр.

Што тычыцца падрыхтоўкі прадпрыемстваў ЖКГ да ацяпляльнага сезона, Белахвостаў адзначыў, што выкананы заданні па стварэнні запасаў топачнага мазуту і замене цеплавых сетак. Ён падкрэсліў, што штогадовая чаканая эканомія ад замены цеплавых сетак складзе 99 тыс. тон умоўнага паліва, ці 39,6 млрд рублёў.

«Яшчэ тры гады такой працы, не змяншаючы тэмпаў, і мы выйдзем на нарматыўныя страты ў цеплавых сетках сістэмы Міністэрства ЖКГ», — перакананы Белахвостаў.

Ён адзначыў, што ў мэтах падрыхтоўкі да восеньска-зімовага перыяду арганізацыі ЖКГ закуплялі драўнянае паліва. За дзевяць месяцаў года яны набылі ў арганізацыях лясной гаспадаркі драўнянага паліва і дроў на 35 млрд. рублёў. Пры гэтым узнікла пратэрмінаваная запазычанасць у 3 млрд. рублёў. Аднак, паводле меркавання Белахвостава, гэта не крытычная запазычанасць. «Лічу, гэтае пытанне малаважнае, каб на ім акцэнтаваць увагу», — сказаў міністр.

У цэлым ён высока ацаніў гатоўнасць прадпрыемстваў і арганізацый ЖКГ да восеньска-зімовага перыяду.

Каментары

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць