Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Сяргей Рыжоў, начальнік сектара знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ «Віцебскі плодаагароднінны камбінат» лічыць, што наспела неабходнасць вырашэння многіх пытанняў, але ён «для пачатку выпусціў бы зняволеных з турмаў».
Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю
Рыжоў гатовы выпусціць з турмы «як тых, хто сядзіць па палітычных матывах, так і тых, хто адбывае пакаранне ў першы раз». «Таму што,
У сферы эканомікі ў выпадку свайго абрання прэзідэнтам Рыжоў плануе адмовіцца ад падтрымкі з бюджэту стратных прадпрыемстваў, правесці лібералізацыю цэн, надзяліць большай свабодай кіраўнікоў прадпрыемстваў.
Як беларус Рыжоў ганарыцца
«такімі момантамі і дасягненнямі ў развіцці краіны, як небывалае развіццё медыцыны, будаўніцтва дамоў і гарадоў, няхай у мінімальным плане, але распаўсюджванне сацыяльных стандартаў, аднаўленне архітэктурных помнікаў, развіццё спорту і турызму». «Так, не ўсё поўнасцю задавальняе нашым жаданням і патрэбам і ўзнікаюць сітуацыі, калі народ незадаволены. Але, азіраючыся на 16 гадоў прэзідэнцтва Лукашэнкі, нельга гаварыць, што ў гэты перыяд усё было кепска. Прэзідэнтам была праведзена велізарная работа, за якую трэба сказаць «дзякуй», — сказаў ён.
Каментары