Здарэнні

У Магілёве на мосце цераз Дняпро адбылося буйное ДТЗ

Як паведамілі ў ДАІ вобласці, адразу пяць аўтамабіляў сутыкнуліся раніцай 22 кастрычніка на мосце імя Каралёва праз Дняпро.

Паводле папярэдняй версіі, першым, не справіўшыся з кіраваннем на абледзянелай дарозе, уехаў у парапет моста кіроўца легкавога аўтамабіля «Форд». Затым адзін за другім на вялікай хуткасці сутыкнуліся яшчэ тры аўтамашыны.

Апошнім удзельнікам дарожна-транспартнага здарэння стаў аўтапоезд МАN, які, ударыўся аб машыны, якія раптоўна спыніліся, і ўрэзаўся ў парапет моста.

«На шчасце, ахвяр і пацярпелых няма», — паведаміла інспектар ДАІ Вольга Вяршубская.

Рух з-за ДТЗ цалкам не перакрываўся, аднак у выніку сутыкнення на мосце ўтварыўся велізарны затор, які даходзіў у пэўныя моманты да двух кіламетраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць