Грамадства1212

«Мы апярэджваем расійскамоўныя класы»

Як прайшла першая чвэрць у 1-х беларускамоўных класах Баранавічаў, Гродна і Магілёва.

Як прайшла першая чвэрць у 1-х беларускамоўных класах Баранавічаў, Гродна і Магілёва.

Сёлета ў трох гарадах Беларусі з’явіліся беларускамоўныя класы. Адметнасць падзеі ў тым, што класаў з беларускай мовай навучання тут не было ўжо некалькі гадоў, а таксама тое, што класы гэтыя налічваюць ад аднаго да трох вучняў.

У Баранавічах беларускамоўны клас утварыўся дзякуючы сям’і Таццяны і Алега Малашчанкаў. Пазней да іх дачкі Ясі далучыліся яшчэ дзве дзяўчынкі — Аліса Філіпчык і Вераніка Міхальчук. Таццяна Малашчанка расказвае, што першая чвэрць у іхнім незвычайным класе прайшла спакойна і паспяхова. «Гэта нават лепш, што іх ня шмат — так забяспечваецца індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці», — кажа яна. Канфліктаў з іншымі дзецьмі няма, да настаўнікаў прэтэнзіі адсутнічаюць. Адзінае, што засмучае бацькоў — англійская мова выкладаецца па-расійску. Ды ў настаўніцы спеваў слабаватая беларуская мова. «Але яна стараецца. Я ёй дыск з беларускімі песнямі прынесла», — расказвае Таццяна Малашчанка.

У настаўніцкай баранавіцкай школы №14, дзе вучацца дзяўчаты, «НН» расказалі, што беларускамоўны клас у іх не выклікае пытанняў і клопатаў. «Было б лепш, натуральна, калі б дзяцей было паболей, каб хлопчыкі ў гэтым класе займаліся. Але маем, што маем». Новых заяў на беларускамоўнае навучанне тут пакуль не атрымлівалі. «Але мы заўсёды гатовыя прыняць усіх ахвочых», — запэўнілі ў школе №14.

Святлана Астроўская з Гродна першую чвэрць адвучылася адна. Каб дамагчыся для сваёй дачкі права займацца па-беларуску, яе бацькі Алесь і Аксана Астроўскія зладзілі несанкцыянаваны пікет пад вокнамі гарвыканкаму. Цяпер Света вучыцца ў 32-й школе. Да яе прыходу тут быў апошні ў горадзе набор у беларускамоўныя класы. Частку заняткаў дзяўчынка наведвае адна, рэшту — з іншымі дзецьмі. «Ёй падабаецца, каб можна было, то хадзіла б у школу і ў выходныя», — смяецца мама Светы Аксана Астроўская. Яна кажа, што дачку хваляць настаўнікі, з іншымі дзецьмі пытанняў не ўзнікае. «У групе падоўжанага дня яна займаецца з дзецьмі з розных класаў. Завяла сабе сяброў». Аксану Астроўскую трошкі непакоіць узровень валодання мовай некаторых настаўнікаў. Але ў цэлым яна выглядае задаволенай.

У школе №32 пра Свету Астроўскую адгукаюцца добра. «Вельмі разумная і здольная дзяўчынка. З іншымі дзецьмі ладзіць добра, займаецца ў групе падоўжанага дня. Ніякіх праблемаў з ёй не маем».

Ялінка Салаўёва з Магілёва, як і Яся Малашчанка, пачынала вучыцца адна. Праз месяц да яе далучыліся Аляксей і Люба Уласавы. Мама дзяўчынкі Надзея Салаўёва цешыцца поспехамі дачкі і яе маленькага класа. Дзякуючы таму, што вучняў толькі тры, яны здолелі апярэдзіць аднагодкаў з расійскамоўных класаў. «Матэматыку ўжо за другую чвэрць вывучылі». Надзея Салаўёва кажа, што настаўніца ў дзяцей вельмі адказна падыходзіць да сваёй працы. «Яна падабаецца дзецям, а яны — ёй».

Тое, што дачка займаецца ў маленькім класе, бацькоў не палохае. У Ялінкі няма праблемаў з іншымі дзецьмі. «У групе падоўжанага многія дзеці пытаюць у яе, як па-беларуску будзе тое ці іншае слова».

Па словах Надзеі Салаўёвай, пакуль што да іх класа ніхто не далучыўся. Але Салаўёвы не збіраюцца спыняцца на дасягнутым. На гэтым тыдні яны будуць інфармаваць іншыя скм’і на бацькоўскіх сходах. «Магчыма, многія не ўсё ведаюць пра наш клас. Некаторыя бацькі думалі, што гэта платны факультатыў», — кажа Надзея Салаўёва. Настаўніца, па яе словах, не супраць, каб да класа далучаліся іншыя дзеці. Гэта можна зрабіць і цягам гэтага года, і ў наступным навучальным годзе.

У магілёўскай школе №1 не захацелі размаўляць без згоды гарадскога ўпраўлення адукацыі.

***

Пра ўмовы паступлення ў 1-ыя класы з беларускай мовай навучання звяртацца па адрасах:

г. Баранавічы, вул. Піянерская, 98, тэл.: 8 (0163) 42-51-50, 8 (0163) 42-51-50.

г. Гродна, вул. Ліможа, 11, тэл.: 8 (0152) 43-64-03, 8 (0152) 70-29-49.

г. Магілёў вул. Першамайская, 24, тэл.: 8 (0222) 31-07-85, 8 (0222) 22-12-64.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах49

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Міністэрства адукацыі: Міліцэйскае сцвярджэнне пра штрафы за прагулы дзецьмі ўрокаў — поўны фэйк3

Дзяўчына з Казахстана здзівілася, чаму яе трэдсы залятаюць у Беларусі. Разгадка на паверхні3

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?3

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах49

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць