Грамадства2424

Беларускамоўны клас у Баранавічах вырас утрая

Да Ясі Малашчанка далучыліся яшчэ дзве дзяўчынкі.

Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык і Вераніка Міхальчук — вучаніцы адзінага ў горадзе беларускамоўнага класа, які адкрыўся 1 верасня на базе сярэдняй школы №14.

Панядзелак 13 верасня ў дзяўчат пачаўся з урока «Уводзіны ў школьнае жыццё». «Палічыце, колькі намалявана квадратаў, якога прадмета не хапае на малюнку?» — кажа настаўніца словы, якія для дзяўчынак не патрабуюць удакладнення альбо перакладу. Яны напаўголас лічаць прадметы: «У трэцім радку не хапае трохвугольніка!»

«Мне падабаецца настаўніца і падабаецца вучыцца па-беларуску», — дзеліцца Яся, якая і на перапынках размаўляе з сяброўкамі па-беларуску. Усе заняткі, нават музыка, дзе дзяўчат вучаць граць на дудачках, праходзяць на беларускай мове. А вось на фізкультуру Яся, Вераніка і Аліса ходзяць разам з рускамоўным класам: па агульнай згодзе настаўнікаў і бацькоў было вырашана, што дзяўчатам так цікавей.

«Нам у гарвыканкаме далі заданне зрабіць ў нашай школе беларускі клас, але другая справа, што школа ў нас перапоўнена. Але мне спадабалася ідэя. Нягледзячы на тое, што гэта нятанна абыдзецца, мне даспадобы, што мы стварылі адзіны ў Баранавічах беларускамоўны клас, — адзначыў дырэктар СШ №14 Мікалай Руды, лёгка перайшоўшы ў гутарцы з карэспандэнтам IP з рускай мовы на беларускую.

Як расказвала настаўніца першакласніц Ірына Міхальчук, першыя дні ў класе навучалася толькі адна з дзяўчынак — Яся: «Было нязвыкла весці ўрок толькі для адной вучаніцы, але цікава, Яся зусім нядрэнна для яе ўзросту ведае мову, бацькі дома размаўляюць па-беларуску. Трошкі пазней да Ясі далучылася Аліса. Яе бацькі таксама любяць беларускую мову і жадалі, каб іх дачка вучылася ў беларускамоўным класе. Ну і нарэшце мы ў нашай сям’і вырашылі, што і наша дачка Вераніка таксама будзе вучыцца тут».

Падручнікаў, па словах настаўніцы, для заняткаў хапае — чытанкі, дапаможнікі на беларускай мове, а вось вельмі карысны для вучняў сшытак «Інфарматыка ў гульнях» пакуль што Ірына Міхайлаўна перакладае на беларускую мову самастойна: набірае на кампутары заданні і прыляпляе замест заданняў па-руску.

Па словах маці Ясі Малашчанкі, Таццяны, яны з мужам з самага пачатку вучылі дачку па-беларуску і пытанне аб выбары мовы навучання не стаяла. «Спачатку, мы былі ўпэўненыя ў тым, што аніякіх сур’ёзных праблем з навучаннем нашага дзіцяці не будзе, — сказала Таццяна Малашчанка. — Мы вусна звярнуліся ў аддзел адукацыі з просьбай аб адкрыцці такога класу і нас запэўнілі, што клас будзе створаны, нават калі там будзе толькі наша дзіця. Але прайшло лета — і ніякага варушэння».

Тады ж, як расказвае Таццяна, яны занеслі пісьмовую заяву ў гарвыканкам. «Нам прапанавалі нязручную па месцазнаходжанні школу №13, і выслухаць нашыя заўвагі, што нам гэта нязручна, не захацелі. Тады я сама пайшла па школах. Нарэшце мы знайшлі паразуменне ў школе №14. Я ўпэўнена, што наша дзіця павінна навучацца на беларускай мове.Так правільна».

Дарэчы, па дадзеным перапісу, наш горад асабліва выдзяляецца на фоне Брэсцкай вобласці — 81 з 168 тысяч чалавек у графе «родная мова» адзначылі беларускую. Іншая справа, што лічыць мову роднай і гаварыць на ёй — розныя рэчы. Па гэтаму пункту Баранавічы адстаюць нават ад больш дробных райцэнтраў. У горадзе дома на беларускай мове размаўляе амаль 22, 5 тысячы чалавек. На рускай мове ў шэсць разоў болей. У Ганцавіцкім, Драгічынскім, Столінскім, Іванаўскім і Ляхавіцкім раёнах жыхары не толькі лічаць мову роднай, але і размаўляюць на ёй. На жаль, Баранавічы адстаюць і ад краіны: па колькасці тых, хто лічыць беларускую мову роднай (48,3% супраць 53,2% па рэспубліцы), і тых, хто гаворыць на беларускай мове дома (13,3% супраць 23,4%).

Каментары24

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 1

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію7

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць