Затрыманыя рэйсы ў Мінск з Бейрута, Тэгерана, Батумі, Масквы.
Затрыманыя рэйсы Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" ў Мінск з Бейрута, Тэгерана, Батумі, Масквы.
Ёсць затрымкі і на вылет з Мінска. Так, рэйс у Стакгольм адкладзены з 11:05 да 12:30. Спецыялісты аэрапарта не выключылі, што ў найбліжэйшы час у графіку руху самалётаў могуць з'явіцца і іншыя змены. Усіх пасажыраў інфармуюць аб затрымках.
У аэрапорце Мінск-1 распавялі, што туман пакуль не ўнёс змяненняў у графік руху самалётаў: «Мы працуем у штатным рэжыме, ніякіх збояў у графіцы пакуль няма».
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары