Улада66

Лукашэнка падаў дзве дэкларацыі: на сябе і на жонку Галіну Радзівонаўну

А вось на сыноў не падаваў.

Звесткі аб прыбытках і маёмасці кандыдатаў у прэзідэнты будуць агучаныя падчас іх рэгістрацыі на пасяджэнні Цэнтравыбаркаму. Яно запланаванае на 18 лістапада. Пра гэта паведаміла кіраўніцтва ЦВК.

Дакументы аб прыбытках і маёмасці ўсіх 11 патэнцыйных кандыдатаў накіраваныя на праверку ў кампетэнтныя органы. Пакуль не будзе вынікаў праверкі, у Цэнтравыбаркаме не плануюць рассакрэчваць гэтыя звесткі. Прэтэндэнты падалі дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці на сябе, а таксама на жонак і паўналетніх сваякоў, якія жывуць разам з імі і вядуць агульную гаспадарку. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік адзначыў:

«Нават спадара Правальскага, які не вылучаны, тым не менш мы і яго дэкларацыю пасылаем на праверку. Так запісана ў законе. Лукашэнка не з’яўляецца выключэннем, і яго дакументы правяраюцца. Было б няправільным цяпер распаўсюджваць гэтыя дадзеныя — з той прычыны, што мы павінны абнародаваць правераныя звесткі. Таму пры рэгістрацыі 18 лістапада гэтыя звесткі будуць агучаныя для ўсіх».

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына таксама не паведаміла, якія лічбы значацца ў дэкларацыях аб прыбытках і маёмасці.

«Пакуль кандыдат не зарэгістраваны, ён з’яўляецца прыватнай асобай. І звесткі пра ягоныя прыбыткі не падлягаюць апублікаванню. І калі ён будзе зарэгістраваны, мы ўсё апублікуем у СМІ па кожным з іх».

Аднак Аляксандр Лукашэнка — не проста прыватная асоба, а яшчэ і дзяржаўная. Паводле спадарыні Ярмошынай, тым ня менш «як прэзідэнт ён не абавязаны публікаваць гэтыя дадзеныя». Маўляў, нельга патрабаваць ад яе агалошваць тое, што яна «не мае права агалошваць».

А якія дакументы падаваў Аляксандр Лукашэнка, апроч сваёй дэкларацыі? На гэта Лідзія Ярмошына сказала:

«Ён падаў дэкларацыю сваёй жонкі. Як і належыць».

Карэспандэнт: «А гэта хто?»

Ярмошына: «Гэта Лукашэнка Галіна Радзівонаўна».

Паводле Лідзіі Ярмошынай, Аляксандр Лукашэнка не падаваў дэкларацыі на маці, бо яна, «відаць, з ім разам не пражывае». Таксама няма дэкларацый і на ягоных дзяцей, бо яны «пражываюць асобна, гэта асобныя сем’і, і гэта цяпер не патрабуецца».

На пытанне, у каго з кандыдатаў найбольшыя, а ў каго найменшыя прыбыткі, спадарыня Ярмошына сказала:

«Я гэтага ня памятаю. Але магу сказаць, што частка патэнцыйных кандыдатаў наагул не мае ніякіх прыбыткаў».

Карэспандэнт: «Як, зусім не падавалі дэкларацыі?»

Ярмошына: «Не, яны падалі, але там пуста. У іх нічога няма, яны нічога не зарабляюць».

Лідзія Ярмошына таксама не паведаміла, хто гэтыя кандыдаты. Аднак усё стане вядомым падчас рэгістрацыі 18 лістапада. Дарэчы, пры рэгістрацыі прысутнасць кандыдатаў на пасяджэнні не абавязковая.

Падчас мінулых выбараў А.Лукашэнка падаў дэкларацыі на маці, жонку, цёшчу, сыноў Віктара і Дзмітрыя. Ягоны дэклараваны гадавы прыбытак складаў больш за 59 мільёнаў рублёў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі4

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

У чэмпіянаце Беларусі будзе гуляць футбаліст зборнай Ямайкі, гэта самы дарагі гулец першынства краіны3

Улады Мінска адказалі, калі ў Чыжоўцы знікне смурод

ЗША знішчылі больш за дзясятак іранскіх вайсковых караблёў у Армузскім праліве, прызначаных для ўстаноўкі мін ВІДЭА2

Драма на фінішы: школьны настаўнік вырваў перамогу на марафоне ў ЗША за долю секунды ВІДЭА3

Заруба ў расійскім судзе: падатковая Кіраўскай вобласці шантажавала багаценькую «дачку» «Беларуснафты» банкруцтвам

Шэсць чалавек загінулі на пажары ў аўтобусе ў Швейцарыі1

Колькасць салодкага ў раннім дзяцінстве істотна ўплывае на здароўе ў дарослым жыцці3

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны7

У Малайзіі мужчына мае ажно 42 зубы. Гэта сусветны рэкорд1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі4

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць