Здароўе22

Супраць прастуды — падбел і піва

Прастуда — мабыць, самая распаўсюджаная немач, асабліва ў халодную пару года. І ёсць нямала спосабаў, як ад яе пазбавіцца.

Калі залажыла нос

Лічыцца, што калі насмарк ужо пачаўся, то змагацца з ім бессэнсоўна і вы асуджаныя не расставацца з насоўкай на працягу цэлага тыдня. Аднак гэта не зусім так. Калі пачаць лячыцца своечасова, можна пазбавіцца ад яго ўсяго за пару дзён.

Адзін з самых эфектыўных спосабаў барацьбы з заложаным носам — паравыя інгаляцыі. Дадайце ў кіпень некалькі кропляў эфірнага алею ментолу або эўкаліпту, накрыйце галаву ручніком і падыхайце над міскай кіпеню. Эўкаліпт і ментол валодаюць супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі і прыкметна палягчаюць дыханне. Нядрэнна, калі акрамя гэтых алеяў вы дабавіце ў ваду трохі сухой карыцы (яна дапаможа сагрэцца і прапацець) або 1/4 чайнай лыжкі каенскага перцу (паляпшае кровазварот і змагаецца з вірусамі).

Яшчэ адзін вядомы сродак супраць насмарку — добра папарыць ногі перад сном. Але рабіць гэта трэба не даўжэй за 5 хвілін.

Калі замучыў кашаль

Пры першых жа прыкметах кашлю ваша галоўная задача — добра прагрэцца і ўзмацніць імунітэт, каб дапамагчы арганізму пазбавіцца ад гэтай напасці.

Добры сагравальны эфект дае настой мяты пярцовай. Сталовую лыжку мяты заліце шклянкай кіпеню, награвайце 5 хвілін на слабым агні, працадзіце. Затым размяшайце ў гэтым настоі чайную лыжку мёду, сок чвэртачкі лімона і выпіце настой гарачым перад сном. Для замацавання эфекту нядрэнна зрабіць гарачы кампрэс, змяшаўшы тры часткі гарачай вады з адной часткай яблычнага воцату. Кампрэс прыкладваюць да горла і грудзей на 15—20 хвілін.

А каб умацаваць ахоўныя сілы арганізма, варта налягаць на аскарбінку і прадукты, якія на яе багатыя (цытрусавыя, свежая агародніна).

Калі баліць горла

Справіцца з болем у горле дапаможа паласканне цёплай вадой, у якую дадаюць некалькі кропляў эўкаліптавага, чабаровага або кіпарысавага алею. Усе гэтыя расліны аказваюць антыбактэрыяльнае дзеянне і змагаюцца з інфекцыяй.

Добра дапамагае і гарачая ванна, у якую дабаўлена 10 кропляў алею лаванды і 5 кропляў карычнага алею. Аднак калі, акрамя болю ў горле, у вас яшчэ і тэмпература паднялася, ванну лепш адмяніць: гарачая вада ў спалучэнні з гарачкай дае занадта вялікую нагрузку на сэрца. Таму замест ванны лепш проста расцерці ступні цвёрдым ручніком.

Аматарам піва спадабаецца такі супрацьпрастудны рэцэпт: сталовую лыжку высушанага лісця падбелу заварваюць як гарбату ў шклянцы кіпеню. Працэджваюць, дадаюць сталовую лыжку мёду і тры сталовыя лыжкі піва. Прымаюць цёплым па сталовай лыжцы 2—3 разы на дзень. Дарэчы, піва можна прымяняць і ў якасці кампрэсу, калі спіртавыя кампрэсы раздражняюць скуру шыі. Нагрэйце шклянку піва да 30 градусаў, дадайце 1 чайную лыжку мёду і размяшайце да растварэння мёду. Намачыце ў гэтай сумесі сурвэтку, абкруціце ёю шыю і ўхутайцеся цёплым шалікам.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы4

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

«Бранск пад ракетным ударам!» — «Вы не тушыце, дагарыць хутчэй». Мінабароны Украіны па-чорнаму адпальвае ў Threads22

У Мінску адкрыецца незвычайная ўстанова для жанчын5

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы4

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць