Грамадства3434

Міліцэйскі расізм?

Джым прыехаў у Беларусь у 2001 годзе. Скончыў Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт. У інтэрнаце пазнаёміўся з будучай жонкай. Застаўся жыць у Мінску, адкрыў невялікі бізнэс. У маладой пары нарадзілася трое дзяцей-пагодкаў. Але адзін вясновы вечар прымусіў Джыма ўспомніць аб тым, што ён не такі, як усе, што ён -- нігерыец.

Позна ўвечары герой вяртаўся з працы на машыне з пакупкамі. Парковачных месцаў у двары не знайшлося. Джым прыпаркаваў машыну на борцік і дастаў вялікія пакеты, каб аднесці прадукты дадому, а пасля пашукаць месца ў суседніх дварах. Падышлі два супрацоўнікі міліцыі, папрасілі адагнаць транспарт і паказаць від на жыхарства. Джым аддаў дакументы і ад'ехаў на адлегласць, з якога відаць было постаці ахоўнікаў парадку. Пакідаць дакументы незнаёмым людзям не хацеў. Просьбу вярнуць дакументы міліцыянты ўспрынялі як непадпарадкаванне, а працягнутая рука была замкнёная ў кайданкі.

Спалоханы чалавек пачаў крычаць, паказваць на іншы, не па правілах прыпаркаваны транспарт. Джыма павалілі на асфальт.
На шум выбегла жонка з дзецьмі, суседзі.

-- Адзін з міліцыянтаў стаў абшукваць мае кішэні, патрабуючы ключы ад машыны, -- успамінае жонка Джыма Святлана. -- Але яшчэ больш крыўдна было пачуць, як ён адчытвае мяне . Маўляў,

цяпер ты такая ж як і гэты чорны, треццясортная.

А далей -- аддзяленне, хуткая дапамога, штраф у 700 000 рублёў «за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню службовай асобы».

Джым пэўны, што атрымаў пакаранне, бо іншы колер скуры настроіў міліцыянтаў на негатыўнае стаўленне. Дзіўна, што спрэчную сітуацыю работнікі міліцыі захацелі вырашыць без дапамогі ДАІ.

Суд вырашыў, што толькі міліцыя непрадузята можа перадаць словы і паслядоўнасць падзей таго вечара.
За год нігерыец і Беларускі Хельсінскі Камітэт, што прадстаўляе яго інтарэсы, прайшлі ўсе інстанцыі ў пошуках праўды, якой відавочна ўжо не дамагчыся...

Каментары34

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць