Улада1818

Статкевіч: Пасля кожнага выступу Ус ляжыць пад кропельніцай

Старшыня аргкамітэту БСДП «Народная грамада» пра свайго сябру‑канкурэнта Дзмітрыя Уса.

Старшыня аргкамітэту Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі «Народная грамада» пра свайго сябру‑канкурэнта Дзмітрыя Уса.

«Пад Берасцем, у Свята‑Міхайлаўскай царкве, бацюшка блаславіў на перамогу мяне і Дзмітрыя Уса. У нас агульны мэсідж — выбараў няма. Мы толькі па‑рознаму яго даводзім.

Наша знаёмства адбылося, можа, гадоў 15 таму. Дзмітры Іванавіч Ус быў памочнікам Георгія Таразевіча. Мудрага, сумленнага чалавека, аднаго з заснавальнікаў нашай партыі. Я лічу Таразевіча адным з сваіх настаўнікаў.

Пасля смерці Таразевіча Ус быў дэпутатам мінскага гарсавета. Па грашах ён нанёс страты розным махінатарам у мільёны даляраў. Была гісторыя з ягонай хваробай, калі ён ледзь не памёр.

Але Ус змагаецца. Ён бліскуча правёў кампанію па мясцовых выбарах сёлета, калі па афіцыйных лічбах ён набраў 38%. А 70% потым падпісалася, што за яго галасавала.

Мы супрацоўнічалі не публічна. Вы разумееце, што бывае з такімі прадпрымальнікамі, калі яны заяўляюць падтрымку апазіцыі. Але ён вырашыў публічна заявіць сваю пазіцыю на гэтых выбарах.

Паверце, я вельмі доўга яго адгаворваў. А потым мы вырашылі яго падтрымаць.

Людзі сказалі, што Лукашэнка мяне двойчы саджаў пад выбары. Няўжо ты думаеш, што ён цябе зарэгіструе? А калі не зарэгіструе, што рабіць? Я кажу, давайце падтрымае Дзмітрыя Іванавіча, у яго такі самы мэсідж, што выбараў няма. У любым выпадку будзе тэлевізар, улёткі.

Я не скажу, што ён быў запасным, ён быў яшчэ адным кандыдатам. Але здарылася, што мяне зарэгістравалі. Здымацца некаму з нас няма сэнсу.

Яму цяжка фізічна, але ён змагаецца. Пасля сустрэч ён ляжыць пад кропельніцамі. Ус вельмі мужны чалавек. Хай ён не вельмі падрыхтаваны да тэлевізара. Кажа не вельмі зграбна. Але паверце, што ў яго ёсць свой электарат».

Каментары18

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў25

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр спорту заклікаў УЕФА дазволіць зборнай Беларусі гуляць дома, як Ізраілю. Але Ізраіль дома пакуль не гуляе4

Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі2

У Польшчы стала больш беларускіх салонаў прыгажосці, але менш рэстаранаў1

У Абхазіі беларуску абаранілі ад хатняга гвалту

«Скідванне да заводскіх наладаў». Вашынгтон патрабуе ад НАТА засяродзіцца толькі на абароне самога альянсу4

Ціханоўская праз непагадзь захрасла ў Венскім аэрапорце ФОТАФАКТ27

Нідэрландская канькабежка пасля перамогі на Алімпіядзе расшпілілася да станіка. Ці будуць яе караць?10

Сёлета абяцаюць адкрыць пасля рэканструкцыі «карабель» — знакаміты корпус БНТУ1

«Марына з Міколам размаўлялі ўсю ноч». Сяброўка сям’і расказала, што адчувае ў сувязі з вызваленнем Міколы Статкевіча1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў25

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць