Супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі каля 15 з 40 ўдзельнікаў акцыі, якія спрабавалі зьвярнуць увагу грамадзкасьці на парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзянаў Беларусі.
Прадстаўнікі ініцыятывы «Грамадзянін» усталявалі насупраць будынку Менгарвыканкаму «Сьцяну ганьбы» — шчыт з прымацаванымі да яго дзясяткамі копіяў заяў на правядзеньне акцыяў, у якіх было адмоўлена.
Міліцыянты заявілі, што праводзіць пікетаваньне дзяржаўнай установы без дазволу забаронена.
Тады ўдзельнікі, трымаючы ў руках плякаты «Нам забаранілі гучна размаўляць», «Нам забаранілі зьбірацца больш за 3 чалавекі», «Нам забаранілі піць каву», пачалі рухацца па праспэкце Незалежнасьці ў бок Кастрычніцкай плошчы.
Міліцыянты і людзі ў цывільным затрымалі частку маніфэстантаў, аднак некаторыя патрапілі дайсьці да Кастрычніцкай. На плошчы акцыя і завяршылася.
-
«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР
-
Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі
-
«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца
Каментары