Меркаванні

Пра ініцыятыўныя групы і ўчастковыя камісіі

Калі абвесьцілі кампанію па зборы галасоў, думаў, ня будзе адбою ад ініцыятыўных груп. Сядзеў і чакаў. Не дачакаўшы, пачаў сам шукаць пікеты за альтэрнатыўных кандыдатаў. Безвынікова. Потым пачуў на "Свабодзе" (з Прагі!), што ля мэтро "Пушкінская" нейкая жанчына зьбірае подпісы. Паехаў - няма. І толькі праз два тыдні ўсе зборшчыкі подпісаў дружна сабраліся ў падземным пераходзе станцыі мэтро "Плошча Я.Коласа".

Калі абвесьцілі кампанію па зборы галасоў, думаў, ня будзе адбою ад ініцыятыўных груп. Сядзеў і чакаў. Не дачакаўшы, пачаў сам шукаць пікеты за альтэрнатыўных кандыдатаў. Безвынікова. Потым пачуў на "Свабодзе" (з Прагі!), што ля мэтро "Пушкінская" нейкая жанчына зьбірае подпісы. Паехаў - няма. І толькі праз два тыдні ўсе зборшчыкі подпісаў дружна сабраліся ў падземным пераходзе станцыі мэтро "Плошча Я.Коласа". Падпісаўся за каго хацеў, і на душы стала неяк спакайней. Потым, калі праходзіў міма плошчы Я.Коласа, дзеля цікаўнасьці глядзеў, як ідзе збор подпісаў. Сапраўды, падпісваюцца людзі сярэдняга і сталага веку і вельмі мала моладзі. Згодны, што ўжо вырасла новае пакаленьне цынікаў-прагматыкаў, якія больш думаюць не пра лёс Радзімы, а пра тое, чым напіхаць свой страўнік, чым абставіць кватэру, на якіх аўто разьяжджаць. Свабода, Праўда, Справядлівасьць ім не патрэбныя.

АШ заклікае грамадзян вылучацца ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ("НН", №1). На справе ўсё выглядае інакш: у час фармаваньня камісій у іх адразу заносяцца "мёртвыя душы". Робіцца гэта дзеля таго, каб не дапусьціць да ўдзелу ў працы камісіі альтэрнатыўных чальцоў. Сказаць: прабачце, але наша камісія цалкам укамплектаваная, "вакансій" няма.

Дапусьцім, нехта з апазыцыянэраў прабіўся ў камісію. Але ці зможа ён працаваць у ёй? Камісія зьбіраецца даволі часта для вырашэньня розных пытаньняў, займаецца абсталяваньнем участку. Каму патрэбны такі сябар камісіі, які ў гэты час будзе сядзець дома ці на працы на другім канцы гораду, а потым прыйдзе на ўсё гатовае ў дзень выбараў. Таму трэба мяняць заканадаўства, патрабаваць галоснага падліку галасоў, каб не было так, што камісія моўчкі лічыць галасы, а потым старшыня адыходзіць за асобны столік, робіць выгляд, што доўга мучыцца, падлічвае галасы, а затым зачытвае зусім іншыя вынікі.

Пры канцы хачу падзякаваць "НН" за тое, што выходзіць рэгулярна і ў тэрмін. Гэта сьведчыць пра вашу адказнасьць, паважнае стаўленьне да чытачоў і ёсьць прыкметай эўрапейскай культуры. А вось у рэдакцыі "Народнай волі" ўсё па-старому, па-савецку: грошы сабралі, а далей - так ці гэтак неяк будзе. Заканчваецца студзень, а ніводны нумар "НВ" да мяне не дайшоў. Так бы і сказалі адразу, прыстойнасьць і сумленнасьць не гарантуем.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце1

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

На волю выходзіць Наталля Ладуцька, якую адправілі ў калонію за пасылкі палітвязням2

Трамп сур'ёзна разглядае магчымасць захопу іранскага вострава Харк2

Выйшаў на свабоду кіраўнік беларускага Ernst&Young Павел Лашчанка1

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых4

Вызваленая Вера Кананенка і яе муж Сяргей Кардаш

Скандал з маршруткай з Новай Баравой: маці не дазволілі правезці дзіця на каленях бясплатна. Хто мае рацыю?2

Коўл узняў пытанне пра новыя арышты. «То-бок мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10»24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце1

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць