У вёсках Магілёўскай вобласці прагаласавала каля 17% выбаршчыкаў
За тры дні датэрміновага галасавання ў Магілёўскай вобласці прагаласавала 14,3% выбаршчыкаў, паведамілі БелаПАН у абласной камісіі па выбарах прэзідэнта.
«Найбольш актыўныя ў галасаванні сельскія раёны вобласці, у прыватнасці Быхаўскі, Хоцімскі, Краснапольскі, Касцюковіцкі», — адзначыла сакратар камісіі Людміла Макаранка. Паводле яе слоў, у сельскіх раёнах працэнт яўкі выбаршчыкаў вышэйшы, чым у сярэднім па вобласці, — каля 17%.
У абласной камісіі зарэгістраваныя дзве скаргі ад назіральнікаў на працу ўчастковых камісій, цяпер яны разглядаюцца, адзначыла сакратар.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары