Культура11

У Мінску адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма пра Барадуліна

Арганізатарам акцыі выступілі Міністэрства культуры і мінскі касцёл Святых Сымона і Алены.

У Белдзяржфілармоніі 28 снежня адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма «Як па сухому. Штрыхі ды партрэта Рыгора Барадуліна», прысвечанага 75-годдзю народнага паэта Беларусі.

Арганізатарам акцыі выступілі Міністэрства культуры і мінскі касцёл Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).

59-хвілінны каляровы фільм створаны на кінастудыі рымска-каталіцкай парафіі Святых Сымона і Алены рэжысёрам Аляксандрам Матафонавым і прадзюсарам, ксяндзом-пробашчам Чырвонага касцёла Уладзіславам Завальнюком.

Завальнюк нагадаў, што народны паэт Беларусі з 2006 года намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры за зборнік духоўнай і філасофскай паэзіі «Ксты», выдадзены Чырвоным касцёлам. Паводле слоў ксяндза Уладзіслава, натхнёнае і жывое слова Барадуліна будзе вечным у народзе, як ззяюць на небе зоркі, якія даўно згаслі.

Як адзначыў апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, духоўны і творчы подзвіг Барадуліна з’яўляецца часткай беларускай хрысціянскай культуры. Візітатар нагадаў, што ўлетку 2004 года ў Ватыкане паэт быў прыняты папам рымскім Янам Паўлам II, які ў асобе Барадуліна добраславіў прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, якія працуюць на адраджэнне краіны.

У фільме творчая асоба паэта раскрываецца ў выказваннях яго сяброў і калег Генадзя Бураўкіна, Сяргея Законнікава, літаратуразнаўцаў Алы Сакалоўскай, Пятра Васючэнкі і Юрыя Стулава, а таксама землякоў Барадуліна. Вялікая частка здымак зроблена ў 2009 годзе на радзіме паэта ў гарадскім пасёлку Ушачы Віцебскай вобласці. У сваёй роднай хаце і старым садзе паэт гутарыць з суразмоўцамі і гледачамі аб вечным — Радзіме, паэзіі, мове, шляху да веры.

Шчаслівую будучыню «беларускай Беларусі» паэт звязвае з яе незалежнасцю, роднай мовай і чалавечым сумленнем.

На вечарыне выступілі Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, хор Чырвонага касцёла «Голас душы», заслужаны артыст Беларусі Якаў Навуменка, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Валерый Анісенка і саліст Белдзяржфілармоніі Канстанцін Шараў (арган), прагучалі творы Барадуліна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае14

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

«Пад маю адказнасць». Беларускі дальнабойшчык чатыры месяцы нелегальна ездзіў па Еўропе

Кліп Ягора Крыда праверыць на адмаўленне генацыду беларуская пракуратура6

Памерла Таццяна Прановіч — выкладчыца журфака БДУ і дачка Івана Чыгрынава7

Рух на плошчы Бангалор у Мінску зменіцца. Новаўвядзенні глабальныя14

«Скарбы, знойдзеныя на гарышчы». Калекцыю картак Pokemon маляра-пенсіянера прадалі за два мільёны даляраў3

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паказала, як мянялі Андрэя Пачобута3

У Нью-Ёрку вырашылі забараніць адну з візітных картак горада — конныя экіпажы Цэнтральнага парку2

Перамовы Кіеў — Масква — Вашынгтон пройдуць у пачатку лістапада5

Памёр бізнэсмен Лучанскі, якога часопіс Time у 1990‑х назваў «самым небяспечным нязлоўленым злачынцам у свеце»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае14

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць