Грамадства55

За вашу і нашу «Ніву»: вечарына ў Эўрапейскім гуманітарным

Прывітальнае слова прысутным сказаў рэктар ЭГУ, акадэмік Анатоль Міхайлаў. Сымбалічна, што прамову ён пачаў па-беларуску.

У Вільні, у будынку Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту 16 лістапада прайшла вечарына, прысьвечаная стагодзьдзю «Нашай Нівы». ЭГУ мае будынак на Антокалі, далёка ад Базылянскіх муроў, але тым умовам, якія маюць беларускія студэнты ў Літве, могуць пазайздросьціць многія іх калегі на радзіме. Дый нашаніўцы ня маюць сёньня ў Беларусі доступу ў такія залі, як абсталяваная па апошнім слове тэхнікі актавая заля ЭГУ.

«Нашу Ніву» прадстаўлялі галоўны рэдактар Андрэй Дынько, ягоны намесьнік Андрэй Скурко і фатограф Андрэй Лянкевіч.

Вечарына пачалася прэзэнтацыяй фотавыставы нашаніўца-вэтэрана Дзяніса Раманюка.

Пасьля згасла сьвятло, загучаў нашаніўскі гімн «Не пагаснуць зоркі ў небе» на Купалы словы, і на вялізным экране разгарнулася слайд-шоў «Вандроўкі па нашаніўскіх мясьцінах Вільні», падрыхтаванае студэнтамі-беларусістамі ЭГУ. Старонкі першых нумароў «НН» і сучасная Вільня, твары мэтраў нашаніўскае пары і сёньняшняя беларуская моладзь.

Прывітальнае слова прысутным сказаў рэктар ЭГУ, акадэмік Анатоль Міхайлаў. Сымбалічна, што прамову ён пачаў па-беларуску.

Пасьля прамаўляў Андрэй Дынько. «Мы пачалі сьвяткаваньне стагодзьдзя газэты з Бэрліну, працягнулі ў Менску, Полацку і Вільні, а скончыць спаядземся ў Маскве», – сказаў ён.

Паэт зь Вільні Алег Мінкін чытаў клясычнага, перастворанага ім па-беларуску, «Крумкача» Эдгара По і ня менш клясычнага ўжо «Кукабаку». А таксама свой новы верш "Імгла", прысьвечаны беларускай мове. Аўтар ахвяраваў яго рэдактару-аднавіцелю "Нашай Нівы" Сяргею Дубаўцу.

З прамовай выступіў былы міністар замежных спраў Беларусі Пятро Краўчанка.

Чаравала сьпявачка Марыя Крупавес – увасабленьне вытанчанае віленскае шматкультурнасьці. Беларускія, літоўскі, польскія, габрэйскія сьпевы ў яе выкананьні вярталі ў залю атмасфэру шматязычнай Крывіцкай Мэккі.

Падчас фоташоў Андрэя Лянкевіча, расквечанага яго ляканічнымі камэнтарамі, заля то замірала, то выбухала рогатам. Студэнты усьцешана дазналіся, што гэта іх не апошняя сустрэча зь Лянкевічам у сьценах ЭГУ. Нашаніўскі фатограф запрошаны чытаць цыкл лекцый.

Вядоўца імпрэзы – гісторык Алесь Смалянчук – дадаў гістарычную нотку: зачытаў урывак з успамінаў нашаніўца Францішка Ўмястоўскага пра сьвяткаваньне выхаду першага нумару «Нашай Долі».

Цягам усёй вечарыны з залі на сцэну цяклі пытаньні: як нам будаваць адносіны з Расеяй? Якому правапісу аддаяце перавагу? Як выжывае газэта ў сёньняшніх умовах? Калі яна пераедзе ў Вільню? «Мы будзем адцягваць гэты шчасьлівы момант, як толькі можам», – аджартоўваўся галоўны рэдактар.

У Менск сябры рэдакцыі везьлі падарунак студэнтаў-беларусістаў: транспарант «За нашу і вашу ніву!». Ён упрыгожыць менскія й магілёўскія юбілейныя імпрэзы. Вільня, Менск і Магілёў – адна ніва.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ31

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Аляксандра Мілінкевіча расказала пра ягоны стан: памяць захавалася, але з рухальным апаратам вялікія праблемы5

У Харкаве пасля ўдару расійскага беспілотніка гарыць Мастацкі музей. Карціны ратуюць ад агню і вады2

Што ўмее новы Lego? Пагулялі ў яго, каб зразумець, ці зможа ён замяніць дзецям смартфоны1

Штучны інтэлект стварыў універсальную вакцыну ад усіх каранавірусаў6

Пуцін павіншаваў Трампа з 80‑годдзем і заявіў, што чакае Зяленскага ў Маскве. Крэмль сцвярджае, што прэзідэнт ЗША паабяцаў уздзейнічаць на Кіеў9

«Я ў калоніі быў больш вольны». Былы палітвязень Тамаз Піпія расказаў пра 6 гадоў за кратамі і новую паранаідальную беларускую рэальнасць13

Партыі сябра Лукашэнкі не хапіла каля 160 галасоў з усёй Арменіі, каб трапіць у парламент2

Выйшаў на свабоду палітзняволены фанат Цімур Піпія1

Ордэн за перайменаванне палка УПА: прэзідэнт Польшчы даў Зяленскаму некалькі дзён на вырашэнне канфлікту53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ31

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць