Грамадства1111

Лукашэнка: 2007 год будзе катастрафічна цяжкім для краіны

На думку беларускага прэзыдэнта, галоўнай задачай кіраўніцтва Беларусі напярэдадні 2007 году стане пошук новых крыніцаў энэрганосьбітаў па-за Расеяй. «Гэта трэба зрабіць, калі мы хочам захаваць краіну для нашых дзяцей, сувэрэнітэт і незалежнасьць, каб нас кожны дзень, месяц, кожны год ня ставілі да сьценкі, не раскрыжоўвалі і не крычалі: "давай, плаці за газ і нафту"».

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў на нарадзе з урадам, што наступны год будзе вельмі цяжкім для краіны. На думку прэзыдэнта, выйсьцем зь цяжкага стану ў сувязі з павышэньнем цэнаў на расейскія энэрганосьбіты можа быць павелічэньне вытворчасьці і продаж тавараў за мяжой.

«Гэта будзе вельмі цяжкі год, будзе катастрафічна цяжка. Нам, каб выжыць у гэтай цяжкай сытуацыі і быць багацейшымі, трэба больш вырабляць і прадаваць. А гэта найлюцейшая канкурэнцыя, і мы ў кагосьці, груба кажучы, мусім адабраць кавалак хлебу і ўзяць чыйсьці рынак», – цытуе прэзыдэнта «Інтэрфакс».

«Я заклікаю ўсіх – і Шэймана, і Сідорскага, і Пракаповіча, і Ломаця працаваць у кірунку Вэнэсуэлы, Ірану, Азэрбайджану», – заклікаў Аляксандар Лукашэнка ўсіх найвышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў.

На думку беларускага прэзыдэнта, галоўнай задачай кіраўніцтва Беларусі напярэдадні 2007 году стане пошук новых крыніцаў энэрганосьбітаў па-за Расеяй.

«Гэта трэба зрабіць, калі мы хочам захаваць краіну для нашых дзяцей, сувэрэнітэт і незалежнасьць, каб нас кожны дзень, месяц, кожны год ня ставілі да сьценкі, не ўкрыжоўвалі і не крычалі: "давай, плаці за газ і нафту"».

У той жа час, А. Лукашэнка ўхваліў урадавыя праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, бюджэту і асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі краіны на 2007 год.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі8

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю8

Беларуска сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Яе калекцыя каштуе больш за 10 000 рублёў6

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль12

Беларусцы ў краме адмовіліся распалавініць кавалак мяса. Ці законна гэта?3

Судна, якое загарэлася пад Сочы — танкер расійскага ценявога флоту

У Мінску ўжо пачалі прадаваць навагоднія ялінкі

«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў12

Стала вядома, якой краіне перадаваў інфармацыю былы кіраўнік нямецкай разведкі6

Узброеныя людзі ў масках сілком гналі мігрантаў з Беларусі ў Латвію, перасеклі мяжу і скралі камеры23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі8

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць