Грамадства22

Халіп сядзіць у адной камеры з Палажанкай, Фядута малюе карыкатуры

Апошнія весткі пра палітвязняў.

Што вядома пра вязняў Амерыканкі, Валадаркі і Акрэсціна, якія патрапілі за краты пасля 19 снежня?

Паводле праваабаронцаў, сьпіс абвінавачаных па справе аб «беспарадках» дасягнуў 33 чалавек. Апошнім у спісе значыцца навучэнец будаўнічай вучэльні Ілля Васілевіч, які адбыў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгу на плошчы Незалежнасці, вызваліўся праз 10 дзён, а потым зноў быў арыштаваны і змешчаны на Валадарскага. Тых, каго арыштоўвалі па гэтай справе пасля Новага года, змяшчаюць менавіта сюды, заўважаюць праваабаронцы і робяць выснову, што ў ізалятары КДБ, так званай Амерыканцы, не хапае вольных месцаў.

Тым часам у ізалятары для адміністрацыйна пакараных на Акрэсціна колькасьць арыштантаў па справе аб мітынгу павялічылася на 4 асобы: «Усевалад Шышарын, актывіст АГП, учора пайшоў на допыт у КДБ, і пасля гэтага яго пакаралі арыштам, — расказвае праваабаронца Наста Лойка. — Таксама на Акрэсціна маладзёны — актывіст Уладзімер Яроменак, журналіст Барыс Гарэцкі і яшчэ малады чалавек, мы ведаем пакуль толькі ягонае прозвішча — Кавалеўскі. Яго асудзілі яшчэ ў мінулую пятніцу».

Да ўдзельнікаў мітынгу 19 снежня ў ізалятары на Акрэсьціна далучылі былога палітвязня, асуджанага яшчэ ў 1990 годзе, Валера Сядова. Яго затрымалі пасля акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якая адбылася 19 студзеня каля Чырвонага касцёла ў Мінску. Гэта пацвердзіў дзяжурны ізалятара: «Ёсць такі ў нас. Выйдзе на волю 31 студзеня».

Сядоў, які публічна запатрабаваў свабоды палітвязням і суду над Лукашэнкам, быў асуджаны на 12 сутак арышту.

Зноў невядома пра сустрэчы адвакатаў з экс-кандыдатамі ў прэзідэнты Уладзімерам Някляевым, Андрэем Саннікавым, Мікалаем Статкевічам і Алесем Міхалевічам. 21 студзеня абаронца Някляева Тамара Сідарэнка адбыла ў чарзе палову дня, на сустрэчу не патрапіла і кажа, што нікога з адвакатаў не пускалі: «Яшчэ пайду пасля абеду, паспрабую. Але нікога з іншых адвакатаў таксама не пусцілі».

З ізалятара КДБ працягваюць прыходзіць лісты ад вязняў. Прынамсі па адным лісце сваякам даслалі большасць вязьняў. З лістоў стала вядома, што Ірына Халіп знаходзілася ў адной камеры з Настай Палажанкай, а Аляксандр Фядута даслаў не толькі паведамленне, што цяпер мае сапраўдны ложак, але і жартоўную карыкатуру. Але сама менш ад чатырох вязняў лістоў дагэтуль няма, і сваякі не ведаюць прычын іх маўчання. Жонка каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Змітра Бандарэнкі Вольга пералічыла тых, ад каго няма лістоў: «Гэта Арастовіч, Вазняк, Бандарэнка і Марцалеў».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША24

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША24

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць