Улада

Польскія юрысты заступаюцца за беларускіх калег

Дзеянні беларускіх уладаў супраць адвакатаў, якія абараняюць апазіцыянераў, — парушэнне права на абаронцу і суд, а таксама ўдар па незалежнасці адвакатуры, сцвярджае Камісія па правах чалавека Галоўнай рады адвакатаў Польшчы.
Пра гэта ў сваёй прамове згадаў пасол Беларусі ў Польшчы.

«Мы не можам маўчаць, гледзячы, як парушаюцца правы чалавека ў Беларусі, і выказваем нашу салідарнасць з сябрамі дэмакратычнай апазіцыі краіны, а таксама настойваем на забяспечанні беларускім адвакатам неабмежаванага права займацца прафесійнай дзейнасцю», — кажа адвакат Мікалай Петшак, віцэ-прэзідэнт Рады.

Віцэ-прэзідэнт калегіі адвакатаў Яцак Трэля дадае, што

польскія юрысты захапляюцца сваімі беларускімі калегамі, якія — як і многія польскія юрысты падчас ваеннага становішча ў Польшчы — насуперак дыктатарскаму рэжыму абараняюць правы чалавека і грамадзянскія свабоды.
«Мы верым, што іх мужнасць і адданасць прывядзе да прагрэсу ў дэмакратызацыі краіны. Ад усяго сэрца мы вітаем іх і прапануем любую дапамогу. Нашая арганізацыя будзе ўважліва сачыць за сітуацыяй і інфармаваць пра яе міжнародныя арганізацыі», — кажа пан Трэля.

Польскія юрысты ў аўторак даслалі ліст пратэсту ў беларускае пасольства, адрасаваны паслу Віктару Гайсёнку. Дакумент датычыць дзеянняў уладаў у дачыненні да адвакатаў, якія абараняюць затрыманых пасля выступаў апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў у краіне, у тым ліку адвакатаў кандыдатаў у прэзідэнты.

Гаворка ідзе пра тое, што Міністэрства юстыцыі Беларусі спрабуе ціснуць на адвакатаў затрыманых, якія публічна раскрытыкавалі ўлады за іх дзеянні супраць апазіцыі. «Такая практыка непрымальная з пункту гледжання самакіравання адвакатаў і, такім чынам, рэалізацыі права на абарону ў Рэспубліцы Беларусь», — гаворыцца ў лісце, падпісаным Мікалаем Петшакам.

Польскія юрысты таксама выказваюць заклапочанасць з нагоды абмежаванняў на кантакты з адвакатамі затрыманых, што парушае права на абарону, у той час як Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай міжнародных пагадненняў, якія гарантуюць гэтае права, -Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою10

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы12

Трамп заявіў, што новы вярхоўны лідар Ірана жывы, але паранены

Сям’я Вані Сцяцэнкі, які праходзіў рэабілітацыю ў Дубаі, тэрмінова вярнулася дамоў2

Эгаістычная храмасома ледзь не вынішчыла людзей тысячагоддзі таму. Падобна, яна вярнулася — у мармонскі штат Юта10

ЗША часова вывелі з-пад санкцый расійскую нафту14

Навукоўцы знайшлі новага дыназаўра — памерам з варону

Ціханоўская выпадкова перасяклася ў дарозе са спеваком Бі-2 ФОТАФАКТ14

Прыцкераўская прэмія 2026 года дасталася чылійцу, які стварае міражы. Яго эстэтыка крохкасці перамагла манументальны пафас1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою10

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць