Прыватныя абвесткі

У Віцебску конкурс моладзевых прац для мультымедыйнага зборніка «Замкі Віцебска: старонкі славутай гісторыі»

У Віцебску распачаўся конкурс моладзевых прац для мультымедыйнага зборніка «Замкі Віцебска: старонкі славутай гісторыі». Усім маладым людзям гораду і ваколіц прапанавана на выбар больш за дзесятак тэмаў, звязаных з гісторыяй трох віцебскіх замкаў, што калісь ахоўвалі горад. Жадаючыя паўдзельнічаць у конкурсе закліканыя паглыбіцца ў старонкі замкавых войнаў і побыту, архітэктуры і рамёстваў, распрацаваць тэмы вядомых манархаў альбо не менш вядомых археолагаў, якія мелі дачыненне да жыцця мураваных абаронцаў.

Па ўмовах конкурсу, трэба напісаць працу (рэферат, артыкул, эсэ) на 6–10 старонак па адной з тэмаў, дакладны спіс каторых знаходзіцца на старонцы конкурса http://zamki.vitebsk4.me/, прыкласці па магчымасці візуальны матэрыял і да 28 лютага адправіць гэта арганізатарам. Працы стануць тэкставым базісам мультымедыйнага зборніку, які таксама будзе ўтрымліваць відэаэкскурсіі, разнастайныя фотаматэрыялы, 3D-мадэль замка ў пэўны момант развіцця і інш.

Пад час працы арганізатары конкурсу звяртаюцца па кансультацыі да дызайнераў, прадстаўнікоў акадэмічнай навуковай сферы, супрацоўнікаў музеяў. Немала парадаў і каштоўных заўваг было пачута ад добра вядомага віцебскага археолага Таццяны Станіславаўны Бубенькі. Намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея па навуковай працы Валерый Аляксеевіч Шышанаў паспрыяў фармаванню фінальнай візіі праекта. Выкладчыкі кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта параілі, як зрабіць фармулёўкі конкурсу больш зразумелымі для моладзевай аўдыторыі.

Усім удзельнікам арганізатары праекта гарантуюць імя і прозвішча на вокладцы зборніку, аўтарскія асобнікі, памятныя падарункі.

Каментары

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць