Меркаванні99

Дзмітрыеў: Мы свядома не робім правакацый пад вокнамі Някляева

Андрэй Дзмітрыеў з гэтай нагоды адказаў на пытанні НН.

Сёння каардынатары «Гавары праўду» адзначылі ўгодкі кампаніі. Андрэй Дзмітрыеў з гэтай нагоды адказаў на пытанні НН.

«НН»: Наколькі этычна было адзначаць угодкі старту кампаніі, калі Уладзімір Някляеў, Аляксандр Фядута яшчэ арыштаваныя?

АД:

Адзначэнне ўгодкаў кампаніі мы ўзгаднілі праз свае сродкі сувязі з Някляевым. Гэта былі яго ідэя і прапанова.
І Някляеў перадаў нам віншавальныя рыфмаваныя радкі. Ён сказаў, што гэта патрэбна зрабіць, каб прадэманстраваць, што мы ёсць, і тое, на што ён паклаў гэты год, што зараз адбываецца, гэта вынік нашай працы. Гэта справаздача, каб паказаць не толькі якія мы прыгожыя, а каб паказаць за што Някляеў сёння знаходзіцца ў гэтым стане. Усё ўзгоднена з ім.

«НН»: Не праводзяцца акцыі салідарнасці каля дома Някляева. Чаму?

АД: Мы рабілі «партрэтныя акцыі» па 16 гарадах Беларусі, удзельнічалі ў акцыях салідарнасці. Мы назбіралі частку грошай, якія пайшлі на выплату 14 млн рублёў [за пашкоджаныя дзверы ў Доме ўрада 19 снежня]. Іншая справа, што

справакаваць яго сёння, правёўшы кампанію пад вокнамі, вельмі проста. Я вельмі добра ведаю Някляева — ён падыдзе да акна. Рабіць гэтую кампанію — значыць зусім здзекавацца з чалавека. Наша сённяшняя пазіцыя — лепш ён не можа падысці да акна ў сябе ў хаце, чым ён будзе вольна падыходзіць да акна ў СІЗА КДБ. Таму мы не робім правакацый такога кшталту пад яго вокнамі.

«НН»: Год працы «ГП» прайшоў. Што далей?

АД:

Сёння мы абвясцілі аб старце кампаніі «Народная салідарнасць».
Мы лічым тое, што адбываецца ў краіне, скончыцца тады, калі гэта будзе запатрабавана не звонку, а ўнутры краіны. Таму мы пачынаем працаваць «ад дзвярэй да дзвярэй». Мы пойдзем да людзей з тым, каб даносіць інфармацыю. Мы падрыхтуем заявы, якія яны змогуць даслаць у пракуратуру, Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннем, каб спыніўся палітычны пераслед. Лічым, што грамадскі працэс, грамадскі ціск на ўладу важны. Таксама
ў 26 гарадах, дзе ёсць структуры «Гавары праўду», мы сёння падаём заявы на пікеты салідарнасці на 19 і 25 сакавіка.

«НН»: Пасля ўсяго ціску на кампанію, засталося каму працаваць?

АД: Каманда паменшала. Калі кампанія прэзідэнцкая скончылася ў нас было 50 штабоў, якія павінны былі ператварыцца ў рэгіянальныя і далей працаваць.

Сёння гэта 20 штабоў, якія працуюць у штодзённым рэжыме.
Асноўная задача, якую мы перад сабой паставілі, — «перакаваць» маральны пратэст у палітычны.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну4

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?10

«Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў». 94‑гадовая Надзея Запруднік — пра любоў да краіны, жыццё ў Другую сусветную і выпрабаванні беларусаў9

Мерц выступіў супраць накіравання міратворцаў ва Украіну пад еўрапейскім сцягам3

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады3

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер23

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну4

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць