Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Петар Нечас.
«Па-першае, чэшскія палітыкі не маюць адназначнага стаўлення да аперацыі ў Лівіі, а па-другое, Чэхія не валодае дастатковымі вайсковымі магчымасцямі», -- цытуе прэм'ера РІА «Навіны».
Нечас лічыць, што ваенную акцыю супраць рэжыму Муамара Кадафі павінна каардынаваць кааліцыя краін, але не альянс НАТО.
Кіраўнік урада Чэхіі паведаміў, што Прага гатовая накіраваць у Лівію гуманітарную дапамогу.
У цяперашні час аперацыя супраць рэжыму Кадафі ажыццяўляецца сіламі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Канады. Аб сваім намеры ўзяць у ёй удзел у той ці іншай меры заявілі Іспанія, Нарвегія, Данія, Нідэрланды, ААЭ, Катар і Турцыя.
Каментары