Эканоміка77

Кудрын корміць лукашэнкаўцаў абяцанкамі

Крэдыт, без якога Беларусі пагражае фінансавая нестабільнасць, можа прыйсці цягам месяца. «Але гэта залежыць ад характару [перамоваў], могуць быць цяжкасці».

Крэдыт, без якога Беларусі пагражае фінансавая нестабільнасць, можа прыйсці цягам месяца. «Але гэта залежыць ад характару [перамоваў], могуць быць цяжкасці».

Расія і Беларусь могуць завяршыць перамовы па ўмовах фінансава-крэдытнага супрацоўніцтва цягам месяца. Пра гэта паведаміў журналістам у панядзелак віцэ-прэм’ер расійскага ўрада, міністр фінансаў Аляксей Кудрын.

Беларусь раней звярнулася да ўрада Расеі па крэдыт $ 1 млрд і да антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС па крэдыт $ 2 млрд. Удзельнікамі антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС з’яўляюцца Расія, Казахстан, Беларусь, Кіргізія, Таджыкістан, Арменія.

Гэтыя пазыкі неабходны Беларусі, каб кампенсаваць вялізны дэфіцыт валюты, які прывёў да фактычнай дэвальвацыі рубля.

«Я б хацеў, каб мы скончылі ў працягу месяца, але гэта залежыць ад характару [перамоваў], могуць быць цяжкасці з пытаннямі, якія мы разбіраем», — сказаў Кудрын. Ён паведаміў, што 11 красавіка ён праводзіў сустрэчу з міністрам фінансаў Беларусі, дзе абмяркоўвалася гэтае пытанне.

«Мы абмяняліся інфармацыяй, адказвалі на пытанні адзін аднаго, у мяне ёсць разуменне таго, што на сённяшні дзень гатова, і як гэта ўяўляе беларускі бок, — сказаў ён. — Такая праца ўжо ідзе кожны дзень», — дадаў Кудрын.

Раней Кудрын казаў, што Расія гатова аказаць дапамогу Беларусі ў сувязі з крызісам у краіне, але толькі ў тым выпадку, калі ўрад рэспублікі будзе гатовы на мінімальныя рэформы — скарачэнне бюджэтных расходаў і прыватызацыю.

Раней Аляксандр Лукашэнка не раз сцвярджаў, што крытыка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі Захадам, а таксама эканамічныя спрэчкі з Расіяй выкліканыя зайздрасцю кіраўнікоў іншых краін да эканамічных і сацыяльных поспехаў Беларусі.

Сукупная замежная запазычнасць Беларусі складае на сёння больш за 30 млрд даляраў. На 1 студзеня 2011 года ён дасягаў 28,5 млрд даляраў. Навейшых звестак пакуль няма, але, калі меркаваць па тэмпе росту дзяржаўнага складніка доўгу, сукупны за гэты час пераваліў за 30 мільярдаў.

Апошнія чатыры гады замежная запазычанасць расла ў тэмпе ў сярэднім на 5,5 млрд даляраў за год — з 6,8 мільярда на 1 студзеня 2007 года да 28,5 млрд на 1 студзеня 2011. Пік выплатаў па першых лукашэнкаўскіх крэдытах прыпадае на 2011‑2012 гады.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Украінскі вайсковец не здаў шпіёнку Кардаш у СБУ, бо закахаўся. А яна апісвала яго куратару «мой лох»

Украінскі вайсковец не здаў шпіёнку Кардаш у СБУ, бо закахаўся. А яна апісвала яго куратару «мой лох»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з 1 лютага павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій4

Ці можа начальнік прымусіць прыбіраць снег? Адказвае юрыст1

Лявон Халатран распавёў пра свой новы бар

КДБ спрабаваў завербаваць праваабаронцу Алену Танкачову. Яе дэпартавалі з Беларусі11

Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую9

Дзе было найхаладней у краіне гэтай ноччу

20‑гадовая дзяўчына прыехала ў Мінск на працу і знікла. Яе не могуць знайсці ўжо больш за тыдзень11

У цэнтры Вільні зноў з'явіўся надпіс «Вільня наша» па-беларуску31

Сэкс-імперыя Эпштэйна магла быць праектам КДБ для збору кампрамату на сусветных лідараў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі вайсковец не здаў шпіёнку Кардаш у СБУ, бо закахаўся. А яна апісвала яго куратару «мой лох»

Украінскі вайсковец не здаў шпіёнку Кардаш у СБУ, бо закахаўся. А яна апісвала яго куратару «мой лох»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць