З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1414

Каха Бэндукідзэ пра беларускую АЭС: бясьпечна і прыбыткова

Рызыка аварый на рэактарах кшталту Фукусімы раўняецца 10 у -7 ступені. А сёньняшнія рэактары маюць рызыку ў яшчэ сто разоў ніжэйшую: 10 у -9 ступені.

Давялося пабываць на сэмінары, на якім выкладаў Каха Бэндукідзэ — грузінскі дзяржаўны дзеяч і эканаміст, у мінулым буйны расейскі прадпрымальнік, у тым ліку былы прэзыдэнт ОАО «Атамэнэргамаш», расейскага вытворцы абсталяваньня для атамнай энэргетыкі.

Вось што Бэндукідзэ адказаў на пытаньне што да пэрспэктываў будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. Цікавае меркаваньне спэцыяліста ў гэтай справе:

«

Што тычыцца бясьпекі - Японія дэманструе высокую бясьпечнасьць атамнай энэргіі.

Колькі чалавек пагінула ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС? У першыя дні загінула 26 чалавек, агульная лічба - 550, гэта рэальны падлік, які праводзіўся з удзелам Усясьветнай арганізацыі па ахове здароўя. Гэта тыя людзі, што пагінулі ад узьдзеяньня радыяцыі і ад адпаведных хваробаў — леўкеміі, розных спэцыфічных кшталтаў рака, прамянёвай хваробы.

Вы, мабыць, летась чыталі фразу ў СМІ: «Сёньня ўгодкі бамбардоўкі Хірасімы. Сабраліся апошнія людзі, якія паспыталі на сабе гэтую бамбардоўку». Узьнікае пытаньне:

як у мінулым ходзе мог сабрацца чалавек, які перажыў бамбардоўку Хірасімы?
Ён жыў пасьля гэтага 66 гадоў. Калі такі чалавек выжыў, будучы гадавалым дзіцём, гэта цікава, калі дваццацігадовым — таксама цікава. Яны выжылі пасьля такога выпраменьваньня, пасьля якога нібыта ўсё памірае.

Так, радыяцыя — гэта шкодна, выклікае мутацыі, а вялікая доза выклікае прамянёвую хваробу, але шмат у чым страх міталягічны, гэта радыёфобія — фобія, людзі баяцца, бо гэтага ня бачна, незразумела.

Чарнобыльскі рэактар -- гэта рэактар тыпу РБМК. Ён быў спэцыяльна сканструяваны, каб атрымліваць плютоній. Гэты рэактар не прыдатны для цывільнага выкарыстаньня, і яго аўтары, у тым ліку акадэмік Аляксандраў, былі супраць таго, каб гэтыя рэактары выкарыстоўваліся ў цывільных мэтах. Проста іх будаўніцтва таньнейшае, і таму некалькі такіх станцый з рэактарамі РБМК былі пабудаваныя, у тым ліку ў Чарнобылі. Вучоныя папярэджвалі, што рызыка аварый там вышэйшая.

Рызыка аварый на рэактарах кшталту Фукусімы раўняецца 10 у -7 ступені. А сёньняшнія рэактары маюць рызыку ў яшчэ сто разоў ніжэйшую: 10 у -9 ступені. Напрыклад, тое, што адбылося на рэактары ў Фукусіме, на сучасных рэактарах, у тым ліку рэактарах расейскага вырабу, тэхнічна немагчымае.

Сучасныя рэактары вытрымліваюць прамы ўдар Боінга-747, які перад гэтым быў пад завязку запраўлены.
Калі такі самалёт прама упадзе на дах рэактарнай залі, нічога здарыцца не павінна. У Фукусіме адбыўся землятрус і з рэактарам нічога не зрабілася, але потым проста цунамі зьмяло ўсе падтрымліваючыя сыстэмы. Гэта што тычыцца пункту гледжаньня бясьпекі.

Францыя выпрацоўвае 87% электраэнэргіі за кошт атамных рэактараў і нічога, жыве і ніхто ня кажа, што ў Францыі нельга жыць. У Японіі гэта лічба была 40%.

Якая альтэрнатыва атамнай энэргіі? Гідраэлектрастанцыі псуюць вялізную тэрыторыю, якую пры іх будаўніцтве трэба затапляць. Потым вы атрымоўваеце чыстую энэргію, але вынкі аварый на іх сабе цяжка ўявіць. Цунамі, якое разбурыла АЭС на Фукусіме, мела вышыню 9 мэтраў. Калі б такое цунамі разбурыла плаціну на гідраэлектрастанцыі, магла б узьнікнуць хваля вышынёй 120 мэтраў, якая бы абрынулася на бліжэйшыя мястэчкі, і колькасьць ахвяраў была б нашмат большая.

Вугальная станцыя за сваё жыцьцё дае больш радыеактыўнасьці, чым атамная, бо пры спальваньні вугля выдзяляецца больш палёнію і ўрану, чым на атамнай станцыі.
Газавыя станцыі больш чыстыя, але для іх, вядома, патрэбен газ. У гэтым пляне небясьпекі ў АЭС я ня бачу.

Пасьля Чарнобыльскай катастрофы доўгі час у Эўропе не будавалася ніякіх атамных станцый. Першая атамная станцыя пасьля Чарнобыля была пабудаваная ў Фінляндыі. Усім вядома, што там вельмі высокія стандарты бясьпекі і экалягічнасьці, і тым ня меней менавіта Фінляндыя была першай краінай, дзе ў 2003 г. абвешчаны тэндэр на пабудову новай станцыі. Больш за тое,

у адрозьненьне ад іншых краінаў, існуючыя ў Фінляндыі АЭС — прыватныя.
Там ёсьць каапэратывы, калі фінскія буйныя прамысловыя кампаніі скідваюцца грашыма і будуюць атамную станцыю. Яны гэта робяць, самі разумееце, каб атрымліваць энэргію па сабекошце — саме разумееце, меркаваньняў прэстыжа ці палітычных меркаваньняў у іх пры будаўніцтве АЭС няма. Фінскія прамыслоўцы падлічылі, што ім выгадна пабудаваць АЭС, каб вырабляць больш прадукцыі па больш нізкім кошце. Вось што тычыцца эфэктыўнасьці.

»

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць9

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць