Культура3636

Саюз пісьменнікаў з нагоды выбуху асудзіў блогера Ліпковіча

бо ён «садзейнічае тым адмоўным сілам, чые дзеянні накіраваны супраць народа Беларусі і яго ўлады».

Прэзідыум пралукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў Беларусі прыняў заяву з нагоды выбуху ў мінскім метро.

Пісьменнікі не толькі асудзілі «бесчалавечны акт», але і падтрымалі «крокі ўлад па абмежаванні дзейнасці некаторых сайтаў у інтэрнэце, якія заклікаюць людзей да гвалтоўных дзеянняў у адносінах да органаў улады і грамадства». СПБ таксама скарыстаўся нагодай тэракту, каб... асудзіць блогера Яўгена Ліпковіча.

«Саюз пісьменнікаў Беларусі рашуча асуджае дзеянні падобных асоб, так званых апазіцыянераў, як Яўген Ліпковіч, які выкарыстоўвае фашысцкія метады, заклікае да спальвання ў грамадскіх месцах кніг, так або інакш садзейнічае тым адмоўным сілам, чые дзеянні накіраваны супраць народа Беларусі і яго ўлады».

Нагадаем, што блогер Ліпковіч другі год запар паліць кнігі кіраўніка СПБ Мікалая Чаргінца . Ён называе гэтую акцыю «Днём абароны маладой беларускай маральнасці».

«Звяртаемся да ўсіх, хто лічыць сябе апазіцыяй, праявіць цвярозасць і спыніць спрыянне тым сілам унутры краіны і за мяжой, якія выношваюць і ажыццяўляюць планы па парушэнні спакою і парадку ў нашай краіне», — пафасна заклікае прэзідыум.

Ліпковіч у часе свайго перформансу іранізаваў: «Маладая беларуская маральнасць мае патрэбу ў абароне… Не пабіў тэлевізар [з прапагандысцкімі перадачамі], не спаліў Чаргінца — дзень пражыты дарэмна, маральнасць пацярпела». Ліпковіч абыгрываў той факт, што набліжаны да Лукашэнкі пісьменнік Чаргінец узначальвае не толькі Саюз пісьменнікаў, але і Беларускую грамадскую раду па маральнасці.

Заяву з асуджэннем блогера Ліпковіча апублікавала на першай паласе вялікім кеглем газета СПБ «Літаратура і мастацтва».
Дарэчы, на старонцы 4 таго ж нумара друкуецца вялікі артыкул «Космас Мікалая Чаргінца». Фота Чаргінца красавалася і на першай паласе мінулага нумара газеты.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць