Меркаванні1616

Хто найлепшы блогер краіны? Аказваецца, Гігін

Не Ліпковіч, не Малішэўскі і не Марыйка, а рэдактар «Беларускай думкі», органа Адміністрацыі прэзідэнта.

Не Ліпковіч, не Малішэўскі і не Марыйка, а рэдактар «Беларускай думкі», органа Адміністрацыі прэзідэнта.

Свой блог Вадзім Гігін вядзе не на лайвджорнале і не на блогспоце, а на сайце Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Ягоныя тэлеграфмы пасля дружна перадрукоўваюць раённыя газеты.

Нават статуэтку яму за гэта далі 5 мая як пераможцу VІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара» ў намінацыі «Найлепшы аўтарскі блог».

Пра што піша Вадзім Францавіч у сваім блогу? Вось загалоўкі: «Ці патрэбная Беларусі апазіцыя?», «Опп-position», «Капітуляцыя на старце». Ужо па выбарах, пасля падзяў 19 снежня, Вадзім Францавіч паспяшаўся звінаваціць арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты ў «спробе дзяржаўнага перавароту», хоць, як вядома, пазней следства так і не выставіла нікому з арыштаваных падобных абвінавачванняў. Апублікаваў, так бы мовіць, недаставерную інфармацыю. Але за што іншым санкцыі, за тое Гігіну — прэмія.

Варта адзначыць, што дзейнасць Гігіна на высокім узроўні была адзначана значна раней за ўручэнне прэміі за найлепшы блог. У лютым 2011 года ён патрапіў у спіс неўязных у краіны ЕС. Адказам на гэта стаў звышэмацыйны допіс пад характэрным загалоўкам «Здравствуй, …опа, Новый год!»

Не пакінуў па-за ўвагай Вадзім Гігін і Дзень Волі, падкрэслена ўзяўшы слова «свята» ў дзвюхкоссе.

Да плюсаў блогу Гігіна трэба аднесці ягоную адкрытасць. Тут прымаюцца не толькі хвалебныя каментары, але і крытычныя. І Вадзім Францавіч не лянуецца адказваць на іх. У выніку часам завязваецца цікавая дыскусія.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць