Меркаванні99

Клоўн ці пасярэднік?

Навошта Бэрлюсконі едзе ў Менск? Калі б ЕС вырашыў накіраваць на перамовы ўпаўнаважанага ўсімі афіцыйнага эмісара, то пэўна абраў бы на гэтую ролю менш экзатычную постаць. Піша Юры Дракахруст.

Навошта Сільвіа Бэрлюсконі едзе ў Менск? Калі б Эўразьвяз вырашыў накіраваць на перамовы з Лукашэнкам упаўнаважанага ўсімі афіцыйнага эмісара, то пэўна абраў бы на гэтую ролю менш экзатычную постаць.

Палітык, які з прычыны паездкі ня прыйдзе на судовыя працэсы па абвінавачваньні ў сэксе зь непаўнагадовай і ў карупцыі — мякка кажучы, ня самы лепшы прадстаўнік Эўропы. Дарэчы, нядаўна Wikileaks абнародаваў дакумэнт Дзярждэпартамэнту, у якім амэрыканскае дыпляматычнае ведамства выказвала раздражненьне недарэчнымі спробамі сін’ёра Сільвіа пасярэднічаць у розных міжнародных справах, бо ён сваімі эскападамі псуе палітыку ня толькі Злучаным Штатам, але і Эўропе. І ў якасьці аднаго са шматлікіх прыкладаў гэтага прыводзіліся якраз ініцыятывы італьянскага прэм’ера адносна Беларусі.

Так што размова ідзе хутчэй за ўсё пра адну з такіх ініцыятываў.

Праўда, гэтым разам у сп-ра Бэрлюсконі ёсьць спрыяльная глеба для моцнага палітычнага ходу. Бо цяперашні пат у стасунках Эўразьвязу зь Беларусьсю насамрэч нявыгадны ніводнаму з бакоў. Сёньняшняе рашэньне Эўразьвязу, які, насуперак абвешчаным папярэдне плянам, ня ўвёў эканамічных санкцыяў адносна Беларусі, сьведчыць менавіта пра тое, што ЭЗ зусім не зацікаўлены ў эскаляцыі канфлікту і хацеў бы яго хутчэй вырашыць.

Але ёсьць публічна агучаная цана спыненьня канфлікту — вызваленьне палітвязьняў у Беларусі.

Эўразьвязу адмовіцца зараз ад гэтай умовы — гэта згубіць твар.

Але па вялікім рахунку страта твару — гэта адзіны чыньнік, які стрымлівае Лукашэнку ад таго, каб выканаць гэтую ўмову. Гандаль вязьнямі — бізнэс выгадны, але зь іншай эпохі. Ніхто зараз з Лукашэнкам у гэтую гульню гуляць ня будзе.

Трэба вызваляць усіх. І ўсяго толькі патрэбны нехта, хто «па-чалавечы» папросіць аб гэтым.

І сп-р Бэрлюсконі ў гэтым сэнсе постаць надзвычай удалая. Нехта лічыць яго клоўнам, нехта — enfant terrible эўрапейскай палітыкі, але фармальна — лідэр адной зь вядучых эўрапейскіх краін.

Пайсьці насустрач просьбе такога паважанага чалавека як бы і ня сорамна.

Тым самым Бэрлюсконі зробіць добрую паслугу і Лукашэнку, і Эўропе, якая без задавальненьня назірае за тым, як Расея ў стасунках зь Беларусьсю зьбірае бонусы ад свайго манапольнага становішча партнэра Менску.

Ці кансультаваўся італьянскі прэм’ер наконт візыту ў Менск са сваімі эўрапейскімі партнэрамі? Хутчэй за ўсё так, паставіў іх у вядомасьць, але наўрад ці яны далі яму на гэта мандат. Сказалі хутчэй за ўсё: «Атрымаецца ў цябе, Сільвіа, будзеш малайчына. Ну, а не — дык як быў enfant terrible, так ім і застанесься».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць