Грамадства1919

За «Вечар апладысментаў» у краіне затрымалі не менш за 140 чалавек

Такія звесткі падаюць правааабаронцы.

Паводле звестак праваабаронцаў, падчас акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», што прайшла 15 чэрвеня ў розных гарадах Беларусі, было затрымана звыш 140 чалавек.

У прыватнасці, у Мінску было затрымана 18 чалавек, у Брэсце — 11, у Віцебску — 20, у Гродне — мінімум 22, у Гомелі — пяць. Затрыманні прайшлі таксама ў Барысаве (27 чалавек), Баранавічах (3), па два чалавекі былі затрыманыя ў Жодзіне і Маладзечне, 19 чалавек — у Салігорску, шэсць — у Слуцку, 12 — у Смалявічах.

Як паведаміў Валянцін Стэфановіч, названая колькасць затрыманых зараз удакладняецца і, магчыма, яна павялічыцца, бо з некаторых гарадоў краіны дакладная інфармацыя пакуль не паступіла. Напрыклад, у Гродне 22 чалавекі былі дастаўленыя толькі ў Цэнтральны РАУС.

«А ў цэлым, паводле нашай інфармацыі, там былі затрыманыя ад 25 да 35 чалавек», — сказаў Стэфановіч.

Праваабаронцы таксам спрабуюць высветліць, што менавіта інкрымінавалася затрыманым і ці пройдуць над імі суды.

Як ужо паведамлялася, у некаторых гарадах затрыманых адпусцілі праз некалькі гадзін пасля затрымання без складання пратаколаў.

Удзельнікамі акцыі маўклівай салідарнасці «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» вечарам 15 чэрвеня сталі тысячы людзей у розных гарадах Беларусі. Самай шматлікай стала акцыя ў цэнтры Мінска. Паводле ацэнак назіральнікаў, у ёй узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек, аднак ГУУС Мінгарвыканкама паведамляе пра 500 удзельнікаў.

Гэта ўжо другая акцыя, ініцыяваная групай актывістаў сацыяльных сетак «ВКонтакте» і Facebook. Першая прайшла 8 чэрвеня. Учарашняя акцыя была значна больш шматлікай, нягледзячы на папярэджанне Генпракуратуры і МУС.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою15

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой1

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою15

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць