Улада4040

Адбылася тэлефонная размова караля Іспаніі з Лукашэнкам

У прэс-кабінеце караля «Нашай Ніве» заявілі, што звычайна не каментуюць «прыватных размоваў караля». Беларускі бок цвердзіць, што ініцыятыва сыходзіла ад іспанцаў.

Беларускі бок цвердзіць, што ініцыятыва сыходзіла ад іспанцаў.

Кароткае паведамленне пра гэта змясціла лукашэнкаўскае агенцтва БелТА. Вось ягоны тэкст.

«Сёння з ініцыятывы іспанскага боку адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з каралём Іспаніі Хуанам Карласам I. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы. У ходзе гутаркі абмеркаваны пытанні актуальных двухбаковых адносін, перспектывы далейшага беларуска-іспанскага дыялогу і выбудоўвання ўзаемадзеяння па лініі Беларусь-ЕС. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяняліся думкамі адносна супрацоўніцтва дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый».

Гэта інтрыгоўны факт. З аднаго боку, кароль Іспаніі, карыстаецца вялікім аўтарытэтам у Еўропе. З другога боку, канстытуцыйна ён фігура цырыманіяльная, і, у адрозненне ад прэзідэнтаў і прэм’ераў, можа сабе дазволіць кантакты ў тым ліку з асобай, законнасць кіравання якой Еўропа не прызнае.

Пакуль няясна, ці ў размове ішла гаворка пра толькі пра беларуска-еўрапейскія адносіны, ці пра лёс Муамара Кадафі. Нельга выключаць ні першага, ні другога.

«Мы не можам пацвердзіць Вам факт размовы, але мы не можам і абвергнуць» [інфармацыі БелТА], — заявілі «Нашай Ніве» ў прэс-кабінеце караля.
Там дадалі, што звычайна не каментуюць "прыватных размоваў караля". Вечаровыя іспанскія газеты нічога не паведамляюць пра размову. Не было пакуль інфармацыі пра яе і на стужцы іспанскага інфармацыйнага агенцтва EFE.

У іспанскім пасольстве ў Маскве таксама нічога не ведалі пра факт размовы.

Хуан Карлас — гэта своеасаблівы суразмоўца для Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, што

дыктатар Іспаніі Франка выбраў Хуана Карласа І сваім пераемнікам. Аднак пасля смерці Франка кароль Іспаніі арганізаваў пераход краіны да дэмакратыі. Ён адмовіўся ад дыктатарскіх паўнамоцтваў, аднавіў дзейнасць апазіцыі і рэальныя грамадзянскія свабоды.
Больш за тое, калі прыхільнікі аўтарытарнага ладу паспрабавалі арганізаваць узброены путч, кароль узначаліў яго падаўленне.

У выніку Іспанія за 7 гадоў увайшла ў Еўрасаюз. Калі сканчалася дыктатура Франка, Іспанія была з адной з самых бедных краін Еўропы. На працягу двух дзесяцігоддзяў. з дапамогай датацый і інвестыцый ЕС, краіна дасягнула амаль сярэднееўрапейскага ўзроўню дабрабыту. І хоць рост быў захуткі, што выклікала пэўныя дысбалансы ў эканоміцы, што выяўляюцца цяпер, усё адно краіна ўвайшла ў пул самых развітых дзяржаваў свету.

На пачатку мінулага флірту Захаду з Лукашэнкам у Мінск у якасці парламенцёраў прыязджалі іспанец Хаўер Салана і італьянец Сільвіа Берлусконі. Салана тады быў кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі. У якасці пасланца ад ЕС прыязджаў у Мінск і міністр замежных спраў Іспаніі Марацінэс. Гэта адбылося ў часе, калі Іспанія старшынявала ў Еўрасаюзе. Іспанцы выступалі за «ўцягванне Беларусі» і мяккі курс у дачыненні да Мінска.

У адрозненне ад Берлусконі ці некаторых усходнееўрапейскіх палітыкаў, Хуан Карлас І не звязаны інтарэсамі бізнэсу ці патрэбаю заваёўваць падтрымку эканамічных колаў.

У той жа час ён вядомы сваёй прынцыповай прадэмакратычнай пазіцыяй.

Памятаецца, як на Ібера-Амерыканскім саміце кароль прапанаваў венесуэльскаму папулісту Чавэсу «заткнуцца».
Прэм’ер-сацыяліст, прысутны там, прамаўчаў. Кароль не сцярпеў. Хоць гэта каштавала Іспаніі эканамічных страт у Венесуэле, іспанская грамадская думка тады падтрымала свайго манарха.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў10

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў10

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць