Грамадства1010

«Газпром»: падставаў сустракаць Новы год за сьвяточным сталом у вас няма

Такую думку выказаў сёньня, 28 сьнежня, афіцыйны прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў. Аднак і гараваць Лукашэнку асабліва ня прыйдзецца: Расея выстаўляе для самага блізкага з сатэлітаў цану, на 25 даляраў меншую, чым для Ўкраіны, і на 125 даляраў меншую, чым для Літвы. Сёньня гэта пацьвердзіў прэм'ер Фрадкоў у размове з сваім беларускім калегам Сідорскім.

Апошняя прапанова «Газпрому» па цане на газ для Беларусі — $105 за тысячу кубамэтраў. «Ці будуць пры аплаце гэтай сумы выкарыстаныя акцыі «Белтрансгазу» ў якасьці аплаты часткі паставак ці не — непрынцыпова», — заявіў у чацьвер прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў у інтэрвію вечаровай праграме расейскага тэлеканалу «Россія». Пры гэтым ён дадаў, што «сёньня ніякага прагрэсу на перамовах няма».

Раней сёньня Сяргей Купрыянаў заяўляў, што не выключае магчымасьці ўвядзеньня ўрадам Расеі экспартных пошлін на газ у Беларусь. Паводле яго словаў «ва ўмовах, калі мы так і ня можам пачаць нармальнае супрацоўніцтва ў газавай галіне, цалкам магчыма прыняцьцё рашэньне аб адмене сёньняшніх прэфэрэнцыяльных дачыненьняў у будучыні».

Між тым "крыніца ва ўрадзе Расеі" сёньня паведаміла інфармагенцтвам, што ўрад не падтрымае такую ідэю "Газпрому".

У той жа час Купрыянаў заявіў, што «падстаў сустракаць Новы год за сьвяточным сталом перагаворшчыкам па пастаўках газу ў Беларусь пакуль няма». Пры гэтым расейскі бок ўсё ж такі спадзяецца на тое, «што мы дамовімся сёлета».

Прэм'ер Сідорскі сёньня ў Шклове выказаў пэўнасьць, што да Новага году дамова з Расеяй будзе падпісаная. Сёньня ж увечары адбылася тэлефонная размова прэм'ераў Беларусі й Расеі Сідорскага і Фрадкова.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць