Грамадства1010

На штрафы затрыманым 22 чэрвеня сабрана амаль 11 мільёнаў рублёў

Пра гэта паведамілі стваральнікі суполкі «вКонтакте» пад назвай «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».

За 4 дні для 33 аштрафаваных удзельнікаў акцыяў «маўклівага пратэсту» сабрана 10 мільёнаў 860 тысяч рублёў. Пра гэта паведамілі стваральнікі суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», што існуе «вКонтакте».

Гэтая сума была размеркаваная наступным чынам: 7 мільёнаў для аплаты штрафаў атрымалі сталічныя праваабаронцы. 1 мільён 380 тысяч накіравана на аплату штрафаў у рэгіёны. Рэшта засталася «у банку» і будзе перададзеная на штрафы ў бліжэйшы час, — далі справаздачу стваральнікі суполкі.

Нагадаем, 22 чэрвеня акцыі «маўклівага пратэсту» прайшлі ў 50 беларускіх гарадах. Яны скончыліся масавымі запіхваннямі людзей у аўтазакі «для высвятлення асобы». Па афіцыйных звестках, у аддзяленні міліцыі па ўсёй Беларусі было дастаўлена 200 чалавек. Праваабаронцы называюць удвая большую лічбу.

Ужо 23 чэрвеня над затрыманымі прайшлі суды. Штрафамі было пакарана 33 чалавекі. Найбольш распаўсюджаны штраф склаў 20 базавых велічыняў — 700 тысяч беларускіх рублёў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»12

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй15

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»12

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць