Транспартная міліцыя не пацвярджае інфармацыю пра масавую бойку ў электрычцы Мінск — Орша, у выніку якой сур’ёзна пацярпеў адзін чалавек (у яго была зламана нага), а таксама пра тое, што ў вагоне электрацягніка, дзе адбылася бойка, не працавала сувязь з машыністам і немагчыма было выклікаць хуткую дапамогу.Гэтыя звесткі, са спасылкай на відавочцу, з’явіліся ў інтэрнэце вечарам 12 ліпеня.
Як паведаміў БелаПАН
Паводле яго слоў, канфлікт у электрычцы адбыўся паміж двума невядомымі і
Пасля адпраўлення цягніка адзін з невядомых нанёс барысаўчаніну некалькі ўдараў у твар, а калі той паваліўся — скочыў на галёнку яго левай нагі. Затым яны выйшлі на станцыі Барысаў.Пацярпелага знайшлі раз’язныя касіры станцыі Орша ў тамбуры электрычкі. Работнікі чыгункі цераз машыніста выклікалі міліцыю і брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі. Медыкі канстатавалі ў мужчыны пералом галёнкі.
Як зазначыў Марчанка, пасля абследавання электрацягніка, у якім адбыўся канфлікт паміж пасажырамі, устаноўлена, што кнопка сувязі з машыністам знаходзілася ў спраўным стане.
Невядомыя, які збілі барысаўчаніна, шукаюцца. Устанаўліваюцца відавочцы здарэння.
Каментары