Грамадства22

Лісты ад Аляксандра Класкоўскага-малодшага ідуць да 12 дзён

Карэспандэнцыя Аляксандра Класкоўскага, асуджанага па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня, даходзіць з калоніі ў Шклове выбарачна і са спазненнем. Пра гэта паведаміў яго бацька, журналіст Аляксандр Класкоўскі.

«Я атрымаў ад яго ліст 25 ліпеня. Мяркуючы па лісце, Аляксандр пісаў яго ў ноч з 12 на 13 ліпеня, штэмпель на пошце пазначаны 23 ліпеня. Такім чынам, дзён дзесяць ліст знаходзіўся невядома дзе», — сказаў Класкоўскі-старэйшы.

Ён таксама паведаміў, што за апошнія некалькі дзён лісты са шклоўскай калоніі атрымалі яго дачка і Марына Адамовіч, грамадзянская жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча (Класкоўскі і Статкевіч праходзілі па адной крымінальнай справе) «Характэрна, што лісты прыйшлі пасля таго, як трывогу з-за іх адсутнасці ўзнялі СМІ, а я пазваніў нампаліту ў калонію», — заўважыў бацька асуджанага.

Класкоўскі таксама мяркуе, што да Аляксандра не даходзяць выпісаныя газеты. «Хутчэй за ўсё, вакол сына ствараюць інфармацыйную блакаду — такое было і ў СІЗА КДБ. Свае лісты Аляксандр піша вельмі асцярожна. Па іх можна меркаваць,

што спачатку ў калоніі стаўленне было больш лаяльнае. Затым, відаць, пасля каманды звыш стаўленне стала больш жорсткім, ён не можа пазваніць сваякам»,
 — сказаў журналіст.

У сваім лісце Аляксандр Класкоўскі адзначае праблему з карэспандэнцыяй як найбольш актуальную. Ён выказаў надзею на тое, што «пасля разгляду касацыйнай скаргі стане звычайным зняволеным і зможа ўбачыцца з жонкай і малодшым сынам».

Нагадаем, 26 мая суд Ленінскага раёна Мінска прызнаў Аляксандра Класкоўскага вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках; знявага прадстаўніка ўлады; самавольнае прысваенне звання або ўлады службовай асобы. Яго прыгаварылі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 19 ліпеня Мінскі гарадскі суд разгледзеў касацыйную скаргу Класкоўскага, пакінуўшы прыгавор без змяненняў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву25

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Ігар Ціткоўскі2

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву25

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць