Грамадства1818

БРСМ мае намер развіваць супрацоўніцтва з праваслаўнай царквой

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» мае намер развіваць супрацоўніцтва з праваслаўнай царквой. Пра гэта заявіў першы сакратар ЦК БРСМ Ігар Бузоўскі 25 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, у ліку сумесных праектаў — аднаўленне і добраўпарадкаванне манастыроў. Так, у Полацку (Віцебская вобласць) валанцёры БРСМ удзельнічаюць у аднаўленні Багаяўленскага і Сафійскага сабораў, Спаса-Ефрасіньеўскага манастыра. Работы па добраўпарадкаванні храмаў ідуць у Гродне, Лідзе, Ашмянах (Гродзенская вобласць).

БРСМ сёлета ўпершыню прыцягнуў праваслаўную царкву да акцыі па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Акрамя таго, прайшоў сумесны марафон па зборы ахвяраванняў для дзяцей, якіх маюць патрэбу ў дапамозе. Збор сродкаў праводзіўся ў Слуцку, Капылі, Салігорску, Беразіно, Мар’інай Горцы (Мінская вобласць).

Паводле слоў Бузоўскага, на найбліжэйшы год БРСМ запланаваны сумесна з праваслаўнай царквой такія рэспубліканскія акцыі, як «Калядная ёлка» з дабрачыннымі канцэртамі і «Велікодны куліч». У межах апошняй будуць аб’яўлены конкурсы на найлепшы велікодны куліч і найлепшую маляванку, пройдуць майстар-класы па іх прыгатаванні.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША24

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША24

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць