Грамадства44

Лукашэнка пажурыў беларускае тэлебачанне

Белтэлерадыёкампанія павінна больш зарабляць самастойна і менш абапірацца на бюджэтную падтрымку.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня, прымаючы з дакладам старшыню Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку, паведамляе прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што заробленыя сродкі Белтэлерадыёкампанія павінна траціць зыходзячы з задач далейшага развіцця і ўдасканалення. Паводле яго слоў, павінна быць уважлівае, строгае стаўленне да расходавання фінансавых сродкаў, а таксама да людзей, якія працуюць у кампаніі.

Давыдзька паведаміў кіраўніку дзяржавы аб рэфармаванні Белтэлерадыёкампаніі і ходзе выканання задач, якія стаяць перад беларускім тэлебачаннем і радыё. Лукашэнка падкрэсліў, што «нават пры высокім узроўні тэлебачання неабходна пастаяннае развіццё і рух наперад».

Лукашэнка даў шэраг даручэнняў, што «тычацца развіцця міжнароднага тэлевізійнага вяшчання, інтэрнэт-вяшчання, а таксама аптымізацыі ўсёй працы Белтэлерадыёкампаніі», паведамляе прэс-служба.

Улічваючы вялікі вопыт працы Генадзя Давыдзькі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, на сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні рэканструкцыі Купалаўскага тэатра. Лукашэнка асабліва падкрэсліў неабходнасць больш рупліва траціць выдзеленыя на рэканструкцыю сродкі, рэалізаваць гэты важны праект разумна і без празмернасцяў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома11

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

У Горацкім раёне ў вёску прыйшлі ваўкі ФОТЫ6

У лукашэнкаўскага «Пула первого» скралі юзернейм тэлеграм-канала. Цяпер там эротыка17

Назвалі 20 найлепшых авіякампаній свету. Еўрапейскіх з іх толькі шэсць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома11

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць