Эканоміка55

Абама перадухіліў дэфолт ЗША

Прэзідэнт ЗША падпісаў закон аб павышэнні верхняй мяжы дзярждоўгу.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон аб павышэнні верхняй мяжы дзярждоўгу ЗША. Гэты дакумент дазволіў Злучаным Штатам пазбегнуць дэфолту па сваіх пазыковых абавязаннях,
перадае Associated Press.

Незадоўга да гэтага сенат ЗША (верхняя палата амерыканскага Кангрэса) прагаласавала за ўзняцце столі дзярждоўгу. 74 сенатара прагаласавалі за, 26 выказаліся супраць.

План прадугледжвае павелічэнне ліміту дзярждоўгу мінімум на 2,1 трлн даляраў і скарачэнне дэфіцыту бюджэту за 10 гадоў на тую ж суму. Пры гэтым першы этап скарачэнняў (на 917 млрд) закране так званыя дыскрэцыйныя выдаткі, гэта значыць тыя бюджэтныя выдаткі, якія падлягаюць штогадоваму ўхваленню Кангрэса. Асноўную частку гэтых выдаткаў складаюць выдаткі на абарону і бяспеку.

На другім этапе спецыяльны двухпартыйны камітэт Кангрэса павінен будзе вызначыць, як дамагчыся дадатковых скарачэнняў бюджэтнага дэфіцыту на 1,5 трлн даляраў. Пры гэтым могуць пацярпець дзяржаўныя праграмы сацыяльнага і медыцынскага забяспечання, такія як Medicare і Medicaid (на скарачэнні гэтых праграм настойваюць сябры Рэспубліканскай партыі), аднак не выключана, што ў інтарэсах казны будзе рэфармаваны Падатковы кодэкс, як таго хочуць Б. Абама і дэмакраты.

Калі спецкамітэт у наступныя месяцы не здолее дамовіцца пра тое, як скараціць бюджэтны дэфіцыт яшчэ на 1,5 трлн даляраў да 2021 (у дадатак да першапачатковай эканоміі ў 917 млрд) або Кангрэс ЗША не падтрымае рэкамендацыі гэтага камітэта, то будзе актываваны спецыяльны механізм аўтаматычнага скарачэння выдаткаў на 1,2 трлн даляраў. Гэта дазволіць дасягнуць мінімальнай мэты па скарачэнні бюджэтных дэфіцытаў на 2,1 трлн даляраў за 10 гадоў.

Адначасова план прадугледжвае тры раўнды павышэння ліміту дзярждоўгу, так што ў цэлым планка дзярждоўгу будзе паднятая на 2,1–2,4 трлн даляраў. У ідэале ліміт дзярждоўгу будзе павышаны на 2,4 трлн даляраў, што дазволіць адміністрацыі Абамы не вяртацца да гэтага пытання да наступных прэзідэнцкіх выбараў у канцы 2012 года, і на гэтую ж суму будуць скарочаныя бюджэтныя дэфіцыты на працягу 10 гадоў.

Нагадаем, Кангрэс ЗША павінен быў да 2 жніўня павысіць планку дзярждоўгу, якая складае цяпер 14,3 трлн даляраў, каб Злучаныя Штаты маглі пазбегнуць дэфолту па сваіх пазыковых абавязаннях. Дапушчальная мяжа пазычанняў была пяройдзеная Міністэрствам фінансаў ЗША яшчэ ў траўні 2011.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі4

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала кажа, што абмеркаваў у ЗША крокі, калі праваляцца намаганні Трампа па вызваленні беларускіх палітвязняў4

У чэмпіянаце Беларусі будзе гуляць футбаліст зборнай Ямайкі, гэта самы дарагі гулец першынства краіны3

Улады Мінска адказалі, калі ў Чыжоўцы знікне смурод

ЗША знішчылі больш за дзясятак іранскіх вайсковых караблёў у Армузскім праліве, прызначаных для ўстаноўкі мін ВІДЭА2

Драма на фінішы: школьны настаўнік вырваў перамогу на марафоне ў ЗША за долю секунды ВІДЭА3

Заруба ў расійскім судзе: падатковая Кіраўскай вобласці шантажавала багаценькую «дачку» «Беларуснафты» банкруцтвам

Шэсць чалавек загінулі на пажары ў аўтобусе ў Швейцарыі1

Колькасць салодкага ў раннім дзяцінстве істотна ўплывае на здароўе ў дарослым жыцці3

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі4

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць